Пятница, 29 марта 2024 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - У трэцюю нядзелю верасня працаўнікі лясной...
18 сентября

У трэцюю нядзелю верасня працаўнікі лясной галіны Беларусі адзначылі сваё прафесійнае свята

У трэцюю нядзелю верасня працаўнікі лясной галіны Беларусі адзначаюць сваё прафесійнае свята.
Наш Прыдруцкі край мае сваю ўнікальнасць, прыгажосць  і непаўторнасць. У першую чаргу – прыродную. Як зямля, вада і паветра, лес з’яўляецца такім жа неабходным складнікам паўнавартаснага чалавечага жыцця.
Магутны лес, як гаспадар зямлі,
Сваё цяпло і ласку нам ты дорыш,
Дзе б мы ні ехалі і дзе б ні йшлі,
У кожным дрэўцы з намі ты
гаворыш.
Ну, як бярозак гэтых не любіць,
Як соснам у каханні не прызнацца?
Тваіх дарункаў, лес наш, –
не злічыць!
За іх аддзячым клопатам і працай!

Лясная галіна – адна са сфер, якая сёння перспектыўна развіваецца ў нашым раёне. Агульная плошча прафесійнай адказнасці ДЛГУ “Бялыніцкі лясгас” складае больш за 96 тыс. гектараў. Пакрыты лесам 82 тыс. га. Лясгас мае добраўпарадкаваныя адміністрацыйныя будынкі 9-ці лясніцтваў, цэх па перапрацоўцы драўніны і лесапункт, дзе створаны камфортныя ўмовы для працы і адпачынку. Дарэчы, па выніках дзейнасці ў сферы аховы працы ён сёлета заняў першае месца ў вобласці і стаў лепшым у рэспубліцы. Сапраўды, мерапрыемствам па ахове працы тут надаецца асаблівая ўвага. Яскрава пра гэта сведчыць той факт, што з 2010 года ў арганізацыі не было зарэгістравана ніводнага выпадку вытворчага траўматызму. Начальніку бюро па ахове працы Святлане КУЗНЯЦОВАЙ была аб’яўлена Падзяка міністра лясной гаспадаркі Беларусі.
Асноўным накірункам у прамысловай вытворчасці ДЛГУ “Бялыніцкі лясгас” застаецца нарыхтоўка драўніны, яе тралёўка і вываз для рэалізацыі спажыўцам на ўнутраным і знешнім рынках. За 8 месяцаў бягучага года аб’ём нарыхтовак склаў 126 тыс. м3 пры запланаваных на год 115 тыс. м3 ліквіднай драўніны. На экспарт пастаўляецца прадукцыя дрэваапрацоўкі: піламатэрыялы, паліўная дранка і інш. За студзень-жнівень 2018 года ў цэху па перапрацоўцы драўніны выраблена 12,2 тыс. м3 піламатэрыялаў, 60% якіх адпраўлена на экспарт. Агульны аб’ём экспарту за гэты перыяд склаў 1189 тыс. долараў ЗША. Сярэднемесячная заработная плата ў работнікаў лясгаса за 8 месяцаў бягучага года склалася на ўзроўні 916,7 руб.
Сёння лясная гаспадарка Бялыніцкага і Круглянскага раёнаў пад кіраўніцтвам дырэктара лясгаса Юрыя ЗАБЛОЦКАГА знаходзіцца ў руках сапраўдных прафесіяналаў, майстроў сваёй справы, якія ведаюць і любяць лес, узорна выконваюць свае абавязкі. Дзякуючы іх працавітасці і майстэрству на розных лясных і вытворчых пляцоўках забяспечваецца своечасовае і якаснае правядзенне работ, выкананне даведзеных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця галіны.
За шматгадовую бездакорную працу ўзнагароджаны нагруднымі знакамі “30 гадоў бездакорнай службы ў дзяржаўнай лясной ахове Рэспублікі Беларусь” майстар лесу Круглянскага лясніцтва Сяргей МАЧОХІН, “20 гадоў бездакорнай службы ў дзяржаўнай лясной ахове Рэспублікі Беларусь” – егер Васіль БАРБАРЧЫК і начальнік пажарна-хімічнай станцыі Віктар СТАРАВОЙТАЎ. Нагруднымі знакамі “10 гадоў бездакорнай службы ў дзяржаўнай лясной ахове Рэспублікі Беларусь” адзначаны інжынер-лесапатолаг Вольга ЛАПІЦКАЯ, леснікі Уладзімір ВЕЦЮГОЎ, Аляксандр БЕЛЬСКІ, Леанід ІГНАТОВІЧ, Міхаіл МАСЛЯНКОЎ, Іван ЛІСТАПАД і Мікалай КАВУН.
Граматай Міністэрства лясной гаспадаркі ўшанаваны ляснічы Кіраўскага лясніцтва Аляксандр БЕДНЫ, а інжынер па лесаўзнаўленні і меліярацыі Ганна БУДКЕВІЧ атрымала нагрудны знак “Ганаровы лесавод”.
 Таксама за дасягненне высокіх вынікаў у вытворчай дзейнасці па выкарыстанні і ахове ляснога фонду Магілёўскай вобласці, узнаўленні лясоў і ў сувязі з прафесійным святам прысвоены класы: 2 клас ляснічага – Андрэю СТАНКЕВІЧУ, 1 клас памочніка ляснічага – Юрыю ШАЎЦОВУ, 2 клас майстра лесу – Уладзіміру МАРОЗУ і Ганне ШЧАРБІНСКАЙ.
Ганаровымі граматамі Магілёўскага ДВЛГА адзначаны майстар лесу Віктар ШТРУБА, эканамісты Вольга ХОДАС і Любоў ОСІПАВА, вадзіцель Аляксандр ВАЛЧКОЎ, падзякамі генеральнага дырэктара Магілёўскага ДВЛГА – інжынер Валянцін ЛУК’ЯНЕЦ, машыніст лесанарыхтоўчай машыны Анатоль КОЗЫРАЎ, майстар цэха па перапрацоўцы драўніны Алясандр ШУПІКАЎ.
Райвыканкам за шматгадовую працу, вялікі ўнёсак у развіццё лясной гаспадаркі і ў сувязі з прафесійным святам – Днём работнікаў лесу Ганаровай граматай узнагародзіў галоўнага ляснічага Сяргея ЦЯГЛІКА і рамшчыка цэха па перапрацоўцы драўніны Васіля ШУТОВА.
Дапамагае мацаваць дружны калектыў актыўнае грамадскае жыццё. Працаўнікі лясгаса прымаюць актыўны ўдзел у значных раённых мерапрыемствах, спартыўных спаборніцтвах. Для падтрымання здаровага ладу жыцця кожны год на базе ФАКу “Друць” праходзіць унутрыарганізацыйная спартакіяда.
Таксама на базе ДЛГУ “Бялыніцкі лясгас” з мэтай павышэння і ўдасканалення прафесійнага майстэрства арганізуюцца конкурсы вальшчыкаў лесу. Пераможцы іх  удзельнічаюць у аналагічных спаборніцтвах на абласным і рэспубліканскім узроўнях.
Сёлета наш лясгас прымаў у сябе абласны этап кон­курсу вальшчыкаў лесу “Лесаруб -2018”. У агульнакамандным заліку бялыніцкія лесарубы занялі ганаровае ІІ месца.
­

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК,
Фота аўтара і з архіва
ДЛГУ  “Бялыніцкі лясгас”.

 

­
Поделиться:

Афиша и объявления

25 марта
29 марта 2024 г. в 15.00 на первом этаже в зале заседания государственного учреждения «Белыничский районный центр по обеспечению деятельности бюджетных...
18 марта
27 марта 2024 г. с 11.00 до 13.00 в кабинете № 6 Белыничского райисполкома (г.Белыничи, ул.Советская, 29) личный прием граждан и юридических лиц проведет...
18 марта
21 марта 2024 года на территории Могилевской области (в том числе Белыничского района) будет проводиться проверка системы оповещения. Возможны включения...
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00