Четверг, 25 апреля 2024 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - Амаль сорак гадоў таму МТК “Усход” СВК “Калгас...
5 октября

Амаль сорак гадоў таму МТК “Усход” СВК “Калгас “Радзіма” пачаў сваю дзейнасць

­­Амаль сорак гадоў таму МТК “Усход” СВК “Калгас “Радзіма” пачаў сваю дзейнасць. Набіраючыся вопыту, паляпшаючы тэхналогіі, калектыў комплексу пад істотнай падтрымкай кіраўніцтва з году ў год імкліва ішоў да лепшага, і зараз паказвае высокія вынікі па вытворчасці малочнай прадукцыі і мя­са.

­­Святлана КАЛАКУСТА­ВА ўзначальвае МТК шэсць гадоў. Да гэтага чвэрць стагоддзя шчыравала ў гаспадарцы, у тым ліку дзевяць гадоў загадвала фермай у Вішове. Таму за тры дзясяткі гадоў на свае вочы бачыла развіццё калгаса. Дый за час працы на комплексе таксама заўважае змены выключна ў лепшы бок. Пра гэта сведчаць паказчыкі. Па словах Святланы Панцялееўны, разам з дойным статкам на комплексе ўтрымліваюцца каля чатырох тысяч галоў буйной рагатай жывёлы.
– Гэта разам з пагалоўем малочна-таварнай фермы, якая размешчана на тэрыторыі комплексу, і фермай па вырошчванні маладняку БРЖ у вёсцы Саглассе, – дадала начальнік МТК.
Дарэчы, валавы надой малака за суткі ад 373 фуражных кароў у сярэднім складае 9600 кг,  а гэта больш за 25 кг ад адной галавы. Зразумела, каб атрымаць такую колькасць малака, патрэбен адпаведны догляд і добрае кармленне. Якраз гэтым буронкі МТК “Усход” не абдзелены. У гаспадарцы створана трывалая кармавая база, таму жывёла круглы год атрымлівае паўнавартасны рацыён.
Святлана Калакустава расказала, што на дасягнутых выніках у гаспадарцы не спыняюцца. Пастаянна распрацоўваюцца цікавыя ідэі, укараняюцца новыя тэхналогіі. Вось, напрыклад, нядаўна былі рэканструяваны хлявы, якіх на комплексе дзесяць, і яшчэ чатыры – у Саглассі. Некалькі з іх былі пераведзены на глыбокую подсцілку. Новая тэхналогія дазволіла жывёлаводам забыцца на такую працэдуру, як ручное выдаленне гною. Ачыстка адбываецца механізаваным шляхам.
­
Варта адзначыць, што парадку на комплексе надаюць належную ўвагу. Як на тэрыторыі МТК, так і ўнутры памяшканняў усё прыбрана настолькі, што можна нават у туфліках хадзіць. Дзякуючы пастаяннаму падтрыманню парадку, добраўпарадкаванню тэрыторыі, сёння і не скажаш, што комплексу амаль сорак гадоў.
Вялікая заслуга ў гэтым і кіраўніцтва, і працоўнага калектыву МТК. Як адзначыла Святлана Калакустава, кожны з сарака работнікаў комплексу добрасумленна выконвае свае службовыя абавязкі, строга прытрымліваецца дысцыпліны, клапоціцца пра парадак вакол сябе. Таму зразумела, што лішніх людзей у калектыве няма – тут кожны на сваім месцы.

Адна з іх – аператар па дарошчванні жывёлы фермы ў в. Саглассе Ніна АНДРЭЙЧЫКАВА. Жывёлагадоўлі жанчына прысвяціла 37 гадоў. Сваю кар’ерную дзейнасць Ніна Мікалаеўна пачала на тагачасным камбінаце шоўкавых тканін у Магілёве. Але там яна доўга не затрымалася. Бацькі ўсё жыццё шчыравалі ў калгасе, і сэрца 24-гадовай дзяўчыны ірвалася ў вёску. Тады яна вырашыла пайсці па слядах бацькоў і ўладкавалася ў СВК “Калгас “Радзіма”. ­

За час працы ў адной з лепшых гаспадарак краіны Ніна Андрэйчыкава ні разу не пашкадавала аб тым, што прыйшла ў жывёлагадоўлю.
– Тады ўмовы работы былі зусім іншыя, – успамінае Ніна Мікалаеўна. – Пра тое, што чакае нас наперадзе, мы і падумаць не маглі, але ўсё роўна выконвалі свае абавязкі, імкнуліся да лепшага і, дзякуючы старшыні Аляксандру ЛАПАЦЕНТАВУ, дабіліся значнага.
Цяпер жанчына пра пенсію нават і думаць не хоча. За амаль сорак гадоў стажа Ніна Мікалаеўна настолькі прывыкла да жывёлы, што яны разумеюць адзін аднаго з першага позірку.
– Па-іншаму і быць не можа, – адзначае аператар. – З такім стаўленнем да нас з боку адміністрацыі сорамна зрабіць нешта не так. Кожны работнік ведае, што добрасумленныя адносіны да сваёй справы тут заўважаюцца і заахвочваюцца, таму і абавязкі свае імкнемся выконваць добра. Ужо чатыры разы з’ездзіла адпачыць у санаторый. Пуцёўку поўнасцю аплаціў калгас, яшчэ і даставілі туды і назад. Дык як тут працаваць не будзеш?
Падчас размовы з журналістам Ніна Андрэйчыкава распавяла, што два гады таму была ўзнагароджана медалём “Заслужаны калгаснік”. І гэта, дарэчы, далёка не першая яе ўзнагарода.
Клопат кіраўніцтва адчувае і механізатар Сяргей ПІКАС. Разам з ім у гаспадарцы шчыруюць яго родныя, таму, калі нешта не задавальняла б, паводле яго слоў, усёй сям’ёй надоўга яны не затрымаліся б.

– Мы жывём як у асобнай дзяржаве, – падкрэсліў Сяргей Аляксандравіч. – У нас столькі святаў арганізоўваецца на працягу года, пастаянна ўшаноўваюць лепшых работнікаў. Адчуваеш упэўненасць у заўтрашнім дні, таму з лёгкасцю бярэшся за любую справу.
Ёсць у калгаснікаў час прыняць удзел і ў мастацкай самадзейнасці. Як расказала Святлана Калакустава, на святы калгаса ад свайго комплексу яны ўвесь час рыхтуюць па два-тры творчыя нумары. Напрыклад, Сяргей Пікас прымае ў гэтым актыўны ўдзел. Ён прыгожа спявае і ставіць гумарыстычныя сцэнкі.
Дзесяць гадоў паспяхова працуе на комплексе слесар Анатоль ШУТ. За ім замацаваны хлеў, у якім аператарам машыннага даення шчыруе яго жонка Людміла. І дома разам, і на рабоце. Праўда, перасякаюцца яны не часта, бо ў кожнага на комплексе свае абавязкі.
Па словах Анатоля Барысавіча, усяго на МТК – чатыры слесары.
– Сочым за своечасовым гноевыдаленнем, абкошваем тэрыторыю комплексу, – распавядае пра свае абавязкі Анатоль Шут. – Увогуле, работы хапае.
За адказныя адносіны да справы слесар не аднойчы ўзнагароджваўся грашовымі прэміямі, атрымліваў ад кіраўніцтва гаспадаркі каштоўныя падарункі.

­
Не пакідаюць без увагі і маладых работнікаў. Мікалай ЛЯНЕЎСКІ чалавек у сельскай гаспадарцы новы, жывёлаводам на ферме па вырошчванні БРЖ працуе толькі два гады. Але і за такі невялікі прамежак часу якасным выкананнем сваіх абавязкаў паспеў заслужыць давер у кіраўніцтва і калег.

Большасць сваякоў Мікалая звязалі сваё жыццё з сельскай гаспадаркай, таму і ён вырашыў не парушаць традыцыю. Паказальна, што бабуля яго, Акцябрына ЛАТУШКІНА, адна з дзевяці работнікаў СВК “Калгас “Радзіма”, партрэт якой за значны ўклад у развіццё гаспадаркі занесены на Алею славы.
Моладзь тут падтрымліваюць і маральна, і матэрыяльна. Таму ёсць усе ўмовы, каб затрымацца надоўга, а, можа быць, і назаўсёды.
Менавіта такой думкі і прытрымліваліся тыя работнікі, якія працуюць у гаспадарцы не адзін дзясятак гадоў. Добрыя ўмовы, годныя заробкі, заахвочванне кіраўніцтва дапамаглі ім палюбіць тую справу, якой займаюцца. А ў любімую справу, вядома, чалавек укладвае ўсю сваю душу, таму на комплексе трымаецца дысцыпліна і дасягаюцца такія высокія вытворчыя паказчыкі.
Марыя ШУТ.
Фота аўтара.

­­­
­­ Поделиться:

Афиша и объявления

18 апреля
24 и 26 апреля 2024 года в районном центре культуры (г.Белыничи, ул.Советская, д.20) будет проводиться республиканская молодежная ярмарка вакансий по вопросу...
4 апреля
Прием граждан 12 апреля 2024 г. с 9.00 в здании райисполкома проведет выездной прием граждан и представителей юридических лиц помощник Президента...
4 апреля
В здании райисполкома проведет выездной прием граждан Министр архитектуры и строительства Республики Беларусь Пархамович Руслан Викторович.
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00