Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

18 октября

Канцэрт педагогаў і вучняў раённай дзіцячай школы мастацтваў адбыўся напярэдадні Дня маці

­Канцэрт педагогаў і вучняў раённай дзіцячай школы мастацтваў “Свет азароны тваёй любоўю” адбыўся напярэдадні Дня маці.

Больш за дваццаць музычных, харэаграфічных і творчых нумароў былі прадстаўлены на сцэне раённага Цэнтра культуры. Было бачна, як дзеткі хваляваліся перад выступленнем, бо ведалі, што ў зале сядзяць тыя, якія падарылі ім жыццё, навучылі першым словам, тыя, хто падтрымае заўсёды пры любых абставінах – іх маці.

Са словамі віншавання ад імя раённага Савета дэпутатаў і кіраўніцтва раёна звярнуўся да жанчын старшыня райсавета дэпутатаў Андрэй ГАНЧУК:
– Слова “маці”, безумоўна, самае важнае ў жыцці і лёсе кожнага чалавека. Мама – гэта цяпло, любоў, пяшчота і клопат. Самы блізкі і родны чалавек, яна заўсёды падтрымлівае ў цяжкіх жыццёвых сітуацыях, радуецца, калі ў нас усё добра. Моцнага здароўя, дабра, міру і дабрабыту жадаю кожнай жанчыне, якая падарыла жыццё. Няхай у Дзень маці ў ваш дом прыйдуць самыя блізкія і дарагія вам людзі, каб сагрэць вас сваімі віншаваннямі, добрымі словамі і ўсмешкамі, ад якіх усё будзе квітнець, нягледзячы на тое, што на вуліцы восень.
Кожны творчы нумар быў па-свойму запамінальным. Прыемна было глядзець з залы на выступленне сямейнага дуэта – маці і дачкі – Ларысы і Дар’і ХАРТАНОВІЧ.
­
Шмат станоўчых эмоцый выклікалі “Озорные ребята” – калектыў ДШМ, удзельнікі якога выканалі песню “Потому, что мы пилоты”. Цікавы і вясёлы танец “Бугі-Вугі” паказаў на сцэне харэаграфічны ансамбль “Каскад”.
І яшчэ шмат іншых прыгожых выступленняў гучала ў адрас матуль і бабуль. Яны напоўнілі залу святочнай атмасферай, падарылі добры настрой прысутным, прымусілі ўсміхнуцца ўсіх без выключэння жанчын. Задаволеныя і радасныя былі яны ў гэты дзень, таму што іх павіншавалі самыя дарагія ім людзі.

Марыя ШУТ.
Фота аўтара.

 

­
Поделиться: