Вторник, 23 апреля 2024 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - З прыцэлам на перспектыву і супрацоўніцтва
18 октября

З прыцэлам на перспектыву і супрацоўніцтва

­У тым, што вёска мае шмат перспектыў развіцця, упэўніліся ўдзельнікі VI Маладзёжнага Форуму Беларусі і Расіі “Моладзь за Саюзную дзяржаву” падчас наведвання СВК “Калгас “Радзіма”.
Гэта мерапрыемства адбылося ў рамках V форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Прадстаўнікі маладзёжных аб’яднанняў дзвюх краін сабраліся ў Магілёве, дзе для іх была арганізавана насычаная праграма: цікавыя сустрэчы, знаёмства з працай лепшых у сваіх сферах прадпрыемстваў Магілёўшчыны – ААТ “Бабуліна крынка” і Бялыніцкі СВК “Калгас “Радзіма”.
Удзельнікі маладзёжнага форуму наведалі аграгарадок Вішоў, дзе ўсклалі кветкі да мемарыяла на Алеі Славы гаспадаркі. Затым дэлегацыя перамясцілася ў краязнаўчы музей. Падчас агляду яго экспазіцый і карціннай галерэі госці не хавалі свайго захаплення той акалічнасцю, з якой беражлівасцю і адказнасцю вішоўцы адносяцца да сваёй гісторыі і матэрыяльнай культуры. З цікавасцю слухалі маладыя людзі і старшыню сельгаскааператыва Аляксандра ЛАПАЦЕНТАВА.
 – Усе з вас, пэўна, гарадскія? – запытаўся Аляксандр Міхайлавіч. – І дрэнна ўяўляеце сабе вясковае жыццё. Наколькі ведаю, некаторыя бацькі палохалі сваіх дзяцей, што калі тыя будуць дрэнна вучыцца, пойдуць працаваць трактарыстамі ў калгас. У нашым сельгаскааператыве слова “калгаснік” не абразлівае, а, наадварот, – ганаровае. У гаспадарку на працу прыходзяць людзі адукаваныя і падрыхтаваныя. Калі раней новую тэхніку атрымлівалі толькі самыя вопытныя механізатары, то зараз – прыярытэт за моладдзю. Сучасныя сельскагаспадарчыя машыны маюць камп’ютарнае кіраванне, відэакамеры. Каму, як не моладзі, на іх працаваць?

Аляксандр Міхайлавіч распавёў аб прэферэнцыях і стымулах, якія маюць маладыя працаўнікі СВК “Калгас “Радзіма”, адзначыў, што большасць з іх нарадзіліся на вішоўскай зямлі і пасля заканчэння навучальных устаноў вярнуліся на малую радзіму, працягваць справу сваіх бацькоў.
Нямала былі здзіўлены ўдзельнікі форуму тым, што жыллё для членаў сельгаскааператыва і аб’екты сацыяльнай інфраструктуры – летні амфітэатр, царква, музей, Алея Славы – былі пабудаваны за кошт сродкаў СВК “Калгас “Радзіма”.
– Усё, што мы робім, – гэта выключна для камфортнага жыцця людзей, – падкрэсліў Аляксандр Лапацентаў. – Дамы калгаснікаў маюць камунальныя выгоды не горшыя, чым у горадзе, амфітэатр, царква і музей запатрабаваныя ў нашых людзей. На кожным вытворчым аб’екце створаны годныя ўмовы для працы і адпачынку.
Акрамя таго, Аляксандр Міхайлавіч звярнуў увагу ўдзельнікаў форуму на перспектывы развіцця аграгарадка, тое, што ў вясковай моладзі ёсць будучае, створанае рукамі папярэднікаў. І зараз падрастаючае пакаленне вучаць з пашанай адносіцца да ўсяго, што стварылі бацькі праз музейныя заняткі і экскурсіі, народныя святы, далучэнне да працоўных традыцый.
­
Пасля невялікага перапынку ўдзельнікі форуму працягнулі працу ў рамках секцыі “Удзел моладзі ў развіцці сучаснай інфраструктуры і стварэнне грамадскай прасторы”. Падчас яе абмяркоўвалі магчымасці міжрэгіянальнага супрацоўніцтва па стварэнні маладзёжных цэнтраў для пастаяннай камунікацыі. У якасці прыкладу была прыведзена работа Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі для моладзі.
Аб дзейнасці Магілёўскага абласнога камітэта “БРСМ” распавёў яе першы сакратар Павел АЛЕКСА. Праводзілі секцыю старшыня Асацыяцыі грамадскіх аб’яднанняў “Нацыянальны Савет маладзёжных і дзіцячых аб’яднанняў Расіі” Рыгор ПЕТУШКОЎ і першы сакратар ЦК “БРСМ” Дзмітрый ВАРАНЮК.
Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.
Фота аўта

 

­
Поделиться:

Афиша и объявления

18 апреля
24 и 26 апреля 2024 года в районном центре культуры (г.Белыничи, ул.Советская, д.20) будет проводиться республиканская молодежная ярмарка вакансий по вопросу...
4 апреля
Прием граждан 12 апреля 2024 г. с 9.00 в здании райисполкома проведет выездной прием граждан и представителей юридических лиц помощник Президента...
4 апреля
В здании райисполкома проведет выездной прием граждан Министр архитектуры и строительства Республики Беларусь Пархамович Руслан Викторович.
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00