Среда, 24 апреля 2024 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - З году ў год колькасць чатырохколавых “сяброў”,...
29 октября

З году ў год колькасць чатырохколавых “сяброў”, як і аўтааматараў, няспынна расце

­З году ў год колькасць чатырохколавых “сяброў”, як і аўтааматараў, няспынна расце. Прыгадваю, якой радасцю свяціліся вочы, калі атрымала запаветнае пасведчанне з правам кіравання легкавым аўтамабілем.

Тое ж самае, пэўна, адчуваюць і сённяшнія выпускнікі Бялыніцкай аўташколы, якая аднавіла сваю працу на базе дзіцячай дапаможнай школы-інтэрната.
– Мы рыхтуем толькі вадзіцеляў катэгорыі В, – распавядае загадчык гаспадаркі ўстановы Дзяніс СУРГАНАЎ. – Сярод бялынічан і жыхароў раёна жадаючых асвоіць кіраванне аўтамабілем шмат. Зараз сфарміравана ўжо трэцяя група навучэнцаў. У іх хутка пачнуцца заняткі.

З 2007 года аўташкола працавала на базе ПЛ № 17, а пасля таго, як яго расфарміравалі, усе абавязкі па ўтрыманні ўзяла на сябе адміністрацыя дапаможнай школы-інтэрната.
– Шмат паспрыяў у вырашэнні арганізацыйных пытанняў дырэктар установы Аляксандр ПЕКУР, – гаворыць выкладчык ПДР Пётр КАРОЛЬ. – Нас прынялі вельмі прыязна, выдзелілі добраўпарадкаваны кабінет для заняткаў, прадаставілі ўмовы для ўтрымання і абслугоўвання вучэбных аўтамабіляў. Літаральна ў некалькіх кроках ад школы-інтэрната знаходзіцца аўтадром, дзе будучым вадзіцелям дапамагаюць адпрацаваць практычныя заняткі вопытныя інструктары Віктар ВУСІК і Іван КОНАНАЎ.
­
Усе наведвальнікі аўташколы займаюцца на вячэрняй форме навучання, а практычныя заняткі праходзяць па асобным графіку. Дарэчы, маршруты, па якіх “накатваюць” кіламетры пачынаючыя аўтааматары, узгоднены з дзяржаўтаінспекцыяй, а гэта дазваляе вучням выпрабаваць свае сілы на дарогах з рознымі ўмовамі руху.

 

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.
Фота аўтара.

­
Поделиться:

Афиша и объявления

18 апреля
24 и 26 апреля 2024 года в районном центре культуры (г.Белыничи, ул.Советская, д.20) будет проводиться республиканская молодежная ярмарка вакансий по вопросу...
4 апреля
Прием граждан 12 апреля 2024 г. с 9.00 в здании райисполкома проведет выездной прием граждан и представителей юридических лиц помощник Президента...
4 апреля
В здании райисполкома проведет выездной прием граждан Министр архитектуры и строительства Республики Беларусь Пархамович Руслан Викторович.
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00