Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

12 ноября

Урачысты мітынг, прысвечаны 101-й гадавіне Кастрычніцкай рэвалюцыі, адбыўся 7 лістапада каля помніка Уладзіміру Леніну

Па традыцыі прадстаўнікі раённай улады, ветэраны працы, члены раённай арганізацыі  Камуністычнай партыі Беларусі, Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці, грамадскіх  аб’яднанняў “Белая Русь”, “БРСМ”, а таксама працоўных калектываў раёна ўсклалі кветкі да помніка Леніну.
Са словамі віншавання да прысутных звярнулася начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Іна ІГНАТОВІЧ.
– 7 лістапада – знамянальная дата для кожнага грамадзяніна нашай краіны, які памятае, ведае і лічыць гэты дзень гістарычным, – падкрэсліла сакратар раённай арганізацыі Кампартыі Беларусі Інэса ЗАЙКОЎСКАЯ. – Дзякуючы Кастрычніцкай рэвалюцыі мы маем 8-гадзінны рабочы дзень, свабоду сумлення. Людзі ішлі на любыя працоўныя подзвігі. І, варта адзначыць, што ні на хвіліну не задумваліся аб тых узнагародах, якія чакаюць іх за добрасумленнае выкананне працы. Рабілі ўсё дзеля шчаслівай будучыні сваёй краіны.
Віншуючы прысутных са святам, Інэса Эдуардаўна заклікала падтрымліваць традыцыі ўсіх тых, хто аддаў сваё жыццё справе Камуністычнай партыі, імкнуцца ажыццяўляць усё тое, што трэба для далейшага росквіту нашай краіны.
Ад імя моладзі на мітынгу выступіла актывістка райарганізацыі ГА “БРСМ” Валерыя ПЕКУР. Яна падкрэсліла, што моладзь ведае гісторыю сваёй краіны, шануе народныя традыцыі.
– Як прадстаўніку маладога пакалення, мне ўдвая прыемна прысутнічаць на гэтым мерапрыемстве ў год, калі адзначаецца стагоддзе ВЛКСМ, – звярнула ўвагу дзяўчына. – Менавіта моладзь таго часу пакінула нам вялікую спадчыну, якую мы не толькі вывучаем па падручніках, але і можам назіраць у сучасным жыцці. Абяцаем захаваць тое лепшае, што пакінула нам папярэдняе пакаленне.
Марыя ШУТ.
Фота аўтара.

­
Поделиться: