Четверг, 18 апреля 2024 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - У раёне прайшоў чарговы Дзень прызыўніка
14 ноября

У раёне прайшоў чарговы Дзень прызыўніка

З гэтай нагоды прызыўнікі, іх бацькі, сябры, калегі завіталі ў раённы цэнтр культуры.
Да будучых салдат з цёплымі словамі звярнуліся: ваенны камісар Бялыніцкага і Круглянскага раёнаў Мікалай ГАМОЛКА, ветэран Вялікай Айчыннай вайны Віктар АРЖАНІКАЎ, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Іна ІГНАТОВІЧ, старшыні раённага савета ветэранаў Яўген ЧАРНЯКОЎ, РА ГА “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Віктар ПАДОЛЬСКІ, настаяцель храма ў гонар іконы Божай Маці Бялыніцкай протаіерэй айцец Сергій. Яны            адзначылі, што абарона Радзімы з’яўляецца ганаровым і святым абавязкам кожнага грамадзяніна нашай краіны, і галоўная задача прызыўніка – дастойна адслужыць у арміі і вярнуцца дадому жывым і здаровым. Ганаровыя госці пажадалі прызыўнікам паспяховай і добрасумленнай службы, прывялі ім у прыклад подзвігі воінаў у гады Вялікай Айчыннай вайны і ў Афганістане, выказалі ўпэўненасць у тым, што яны будуць годна абараняць сваю Бацькаўшчыну і заўсёды памятаць пра сваю малую радзіму.
Сваімі ўражаннямі падзяліўся прызыўнік Дзмітрый СМОЛЬСКІ:
– Лічу, што служба ў арміі неабходна для кожнага мужчыны. Ужо ведаю, што буду ахоўваць межы роднай краіны. Такім размеркаваннем задаволены. Думаю, што ўсё будзе добра, і служба ў Пагранічных войсках застанецца ў памяці назаўсёды.
Таксама да будучых салдат звярнуўся вайсковец в/ч № 35703 Ігар ВАРАПАЕЎ. Ён расказаў аб вайсковых буднях, як трэба паводзіць сябе маладому ваеннаслужачаму і даў прызыўнікам некалькі карысных парад.
Прыемны падарунак зрабілі прызыўнікам маладыя артысты РЦК, якія паказалі лепшыя канцэртныя нумары.
У цяперашнюю прызыўную кампанію ў Беларускае войска пойдзе служыць больш за 40 нашых землякоў. Няхай армія выхавае ў іх мужнасць і стойкасць, прымножыць пачуццё адданасці Радзіме, падорыць новых надзейных таварышаў, а служба пройдзе дастойна.
Дзмітрый ЦІХАНАЎ.
Фота аўтар

­
Поделиться:

Афиша и объявления

18 апреля
24 и 26 апреля 2024 года в районном центре культуры (г.Белыничи, ул.Советская, д.20) будет проводиться республиканская молодежная ярмарка вакансий по вопросу...
4 апреля
Прием граждан 12 апреля 2024 г. с 9.00 в здании райисполкома проведет выездной прием граждан и представителей юридических лиц помощник Президента...
4 апреля
В здании райисполкома проведет выездной прием граждан Министр архитектуры и строительства Республики Беларусь Пархамович Руслан Викторович.
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00