Пятница, 29 марта 2024 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - У трэцюю нядзелю лістапада сваё прафесійнае...
20 ноября

У трэцюю нядзелю лістапада сваё прафесійнае свята адзначылі працаўнікі сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці

У Магілёве ў Палацы культуры вобласці прайшла цырымонія ўшанавання пераможцаў уборачнай кампаніі 2018 года.
Сярод тых, чыя праца была адзначана на высокім узроўні, і прадстаўнікі Прыдруцкага краю, больш таго, – усе яны працуюць у СВК  “Калгас “Радзіма”. Работнікі гэтага сельгаспрадпрыемства ўдастоіліся шэрагу абласных і рэспубліканскіх узнагарод.
Дыпломам ІІ ступені Магілёўскага аблвыканкама ўзнагароджаны галоўны інжынер Аляксандр БАРТЫЛЁЎ, дыпломам ІІІ ступені – трактарыст-машыніст Мікалай ДАРЭЧКІН. Ганаровай граматы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання ўдастоена галоўны заатэхнік Валянціна ЛАП­АЦЕНТАВА.
Адзначаны ўнёсак у правядзенні ўборачных работ працаўнікоў калгаснай сталовай, якія якасна і своечасова забяспечвалі хлебаробаў гарачым харчаваннем. Калектыў сталовай і яе загадчыца Тамара ФРАЛОВА ўзнагароджаны Дыпломам ІІ ступені Магілёўскага абкама прафсаюза работнікаў АПК.
Таксама ў склад дэлегацыі Бялыніччыны на абласным свяце ў гонар працаўнікоў вёскі ўвайшла старшыня Машчаніцкага сельсавета Іна НАПРЭЕНКА. Нагадаем, што гэты сельсавет сёлета стаў пераможцам рэспубліканскага агляду-конкурсу “Землекарыстанне высокай культуры, добраўпарадкаванне машынных двароў, жывёлаводчых ферм і комплексаў” і атрымаў каштоўны падарунак – трактар “Беларус”.
Не засталіся ў баку і тыя, хто дапамагаў працаўнікам вёскі ў правядзенні сельскагаспадарчых работ. За актыўны ўдзел ва ўборачнай 2018 года калектыў Вішоўскай СШ узнагароджаны сертыфікатам на турыстычную паездку.
Дарэчы, члены СВК “Калгас “Радзіма” не засталіся і без “дамашняга” свята. У чацвер у Вішоўскім СЦК і ВЧ адбылося ўшанаванне лепшых працаўнікоў гаспадаркі. Старшыня праўлення гаспадаркі Аляксандр ЛАПАЦЕНТАЎ у прывітальным слове адзначыў важнасць працоўнай дзейнасці ўсіх членаў сельгасарганізацыі: моладзі, пенсіянераў, работнікаў сярэдняга ўзроставага звяна. Словы шчырай падзякі за дапамогу ў правядзенні сельскагаспадарчых работ ён адрасаваў калектывам школы і дзіцячага садзіка аграгарадка.
З прафесійным святам вішоўскіх аграрыяў павіншаваў першы намеснік старшыні райвыканкама-начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Дзяніс КЕЙЗЕРАЎ. Ён уручыў ганаровыя граматы райвыканкама і грашовыя прэміі брыгадзіру па жывёлагадоўлі Людміле ДЗЕНІСОВІЧ і аператару па штучным асемяненні кароў Ганне КАЗАКОВАЙ.
Лепшыя працаўнікі структурных падраздзяленняў прынялі ўдзел у традыцыйнай бяспройгрышнай латарэі, у якой разыгрываліся каштоўныя прызы: пральныя машыны, тэлевізары, веласіпеды, мікрахвалёвыя печы, прасы, пыласосы.
Усяго на заахвочванне членаў сельгаскааператыва было выдзелена 200 тысяч рублёў. З іх 150 тысяч рублёў выплачаны працаўнікам і спецыялістам у якасці дадатковай сярэднямесячнай заработнай платы. Дарэчы, гэта ўжо чацвёртая такая выплата ў гэтым годзе.
Артысты СЦК і ВЧ падарылі для ўсіх прысутных захапляльны канцэрт, а ўдзельнікі тэатральнага аб’яднання пад кіраўніцтвам рэжысёра Валянціны ПАЎЛОВІЧ паказалі спектакль па п’есе Леапольда Родзевіча “Конскі партрэт”.
У ТЭМУ. На працягу бягучага тыдня ўрачыстыя сходы з нагоды свята аграрыяў прайшлі ва ўсіх сельгасарганізацыях раёна. Ганаровымі граматамі райвыканкама за шматгадовую працу, значны асабісты ўклад у развіццё сельскай гаспадаркі і ў сувязі з прафесійным святам узнагароджаны: начальнік МТК “Заполле” Лілія АЛЬШЭЎСКАЯ (ААТ “Новая Друць”), трактарысты-машыністы Сяргей БАГАТЫРОЎ (ААТ “Аграсэрвіс”) і Васіль Цельманкоў (ААТ “Бялынічы”), вадзіцель Мікалай КАНАКОРАЎ (ААТ “Бялыніцкае райаграпрамтэхзабеспячэнне”).

­Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.
Фота аўтара.

 

­
Поделиться:

Афиша и объявления

25 марта
29 марта 2024 г. в 15.00 на первом этаже в зале заседания государственного учреждения «Белыничский районный центр по обеспечению деятельности бюджетных...
18 марта
27 марта 2024 г. с 11.00 до 13.00 в кабинете № 6 Белыничского райисполкома (г.Белыничи, ул.Советская, 29) личный прием граждан и юридических лиц проведет...
18 марта
21 марта 2024 года на территории Могилевской области (в том числе Белыничского района) будет проводиться проверка системы оповещения. Возможны включения...
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00