Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

26 ноября

Бялыніцкі раён. Скарбніца народных традыцый

Завяршыўся чарговы абласны этап рэспублікаскай акцыі навучэнскай молодзі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся” у г. Магілеве. Актыўны ўдзел у конкурсе даследчых работ “Спадчына Беларусі” прынялі навучэнцы аб’яднання па інтарэсах “Прэс-школа юнкараў” пад кіраўніцтвам педагога дадатковай адукацыі Яніны РУЦКАЙ, якое дзейнічае ў дзяржаўнай установе адукацыі “Шматпрофільны цэнтр “Ветразь” г. Бялынічы”.
У намінацыі “Духоўная культура” юныя журналісты разам з педагогам даследвалі аб’екты вусна-паэтычнай і літаратурнай творчасці, мясцовыя абрады, традыцыі і звычаі, адметнасці земляробства і каляндарна-абрадавай культуры рэгіёна, адметнасці мясцовай мастацкай самадзейнасці, элементы нематэрыяльнай культуры рэгіена.
Юнкары  збіралі інфармацыю аб страчанай матэрыяльнай і духоўнай спадчыне Бялыніцкага раёна, праводзілі апытанні мясцовых жыхароў, носьбітаў фальклору
У выніку навукова-даследчая работа “Бялыніцкі раён. Скарбніца народных традыцый”  на абласным этапе рэспублікаскай акцыі навучэнскай молодзі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся” была адзначана дыпломам 2 ступені галоўнага упраўлення па адукацыі Магілеўскага аблвыканкама. Апроч таго, прызёры творчага спаборніцтва атрымалі пуцёўкі на аздараўленне ў НДЦ “Зубраня” з 5 па 20 снежня, дзе будуць абараняць работу на рэспубліканскім узроўні.

Метадыст
ДУА “Шматпрофільны цэнтр
“Ветразь” г. Бялынічы”                                         Дзяніс Руцкі

­
Поделиться: