Среда, 24 апреля 2024 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - Напрыканцы лістапада “Бялыніцкая тэатральная...
30 ноября

Напрыканцы лістапада “Бялыніцкая тэатральная восень-2018” падарыла аматарам тэатра шмат хвалюючых, незабыўных эмоцый

Штогод у ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Бялыніцкага раёна” праходзіць раённы агляд-конкурс тэатральна-драматычных калектываў сярод клубных устаноў.
На працягу лістапада ў клубных установах прайшлі прэм’еры тэатральных пастановак, у якіх былі задзейнічаны навучэнцы школ, работнікі сельгаспрадпрыем­стваў, настаўнікі, пенсіянеры.
28 лістапада ў рамках творчага праекта “Бялыніцкая тэатральная восень-2018” на сцэне раённага цэнтра культуры адбыліся паказы тэатральных пастановак.

На дзіцячыя спектаклі завіталі вучні школ горада. Уважліва, з непадробнай цікавасцю сачылі яны за дзеямі, якія адбываліся на сцэне. Хваляваліся за герояў п’есы-казкі Г.Аўласенкі “Як казкі пераблыталіся” у пастаноўцы ўдзельнікаў тэатральнага гуртка Цяхцінскага сельскага Дома культуры (кіраўнік Людміла Юрэвіч), як тыя выйдуць з няпростай сітуацыі і нарэшце-то патрапяць у свае казкі. З ролямі гэтай казкі-п’есы бліскуча справіліся Белахвостава Інга, Альшэўская Ксенія, Альшэўская Насця, Наўгародцава Юля, Ігнаценка Карына, вучаніцы Цяхцінскай школы. Разам з героями п’есы-казкі А.Емельянавай “Маша і Мядзведзь”, яшчэ раз пераканаліся ў тым, што дружба і ўзаемадапамога творыць сапраўдныя цуды, што працавітасць, знаходлівасць і аптымізм дапамогуць выйсці з цяжкага становішча. Ролі гэтай пастаноўкі на высокім узроўні выканалі ўдзельнікі гуртка аматараў прозы і паэзіі Машчаніцкага сельскага клуба (кіраўнік Клара Здрук), вучні Машчаніцкай школы Паўлючэнка Ксенія, Камлева Дыяна, Здрук Ірына, Кандратава Дар’я і Юшкевіч Дар’я.
Для дарослай аўдыторыі былі паказаны спектаклі “Дело было в Петушках” (аўтар В.Ткачоў) і “Стомлены д’ябл” (аўтар С.Кавалёў) у выкананні удзельнікаў тэатральна-драматычнага гуртка Ланькаўскага сельскага цэнтра культуры і вольнага часу (кіраўнік С.Камлёва) і тэатральна-драматычнага гуртка Свяцілавіцкага сельскага цэнтра культуры (кіраўнік К.Галуза).
Самадзейныя артысты і дарослыя, і дзеці выдатна выканалі ролі,­ не разгубіліся на вялікай сцэне раеннага цэнтра культуры, парадавалі мясцовых аматараў тэатра па-сапраўднаму дакладнымі, самымі неверагоднымі, нават казачнымі пераўвасабленнямі ў ролі.
Па выніках конкурсных праглядаў вызначыны пераможцы. Дыпломы I ступені ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Бялыніцкага раена” атрымалі: Свяцілавіцкі сельскі цэнтр культуры і Машчаніцкі сельскі клуб. Дыпломы II ступені атрымалі: Вішоўскі сельскі цэнтр культуры і вольнага часу за пастаноўку па п’есе Л.Радзевіча “Конскі партрэт” і Цяхцінскі сельскі Дом культуры. Дыпломы III ступені атрымалі: Кудзінскі сельскі Дом культуры за пастаноўку па п’есе С. Кавалёва “Піліпка і ведзьма” і Ланькаўскі сельскі цэнтр культуры і вольнага часу. Дыпломы ў намінацыях “Лепшая дзіцячая роля”, “Лепшая жаночая роля” і “Лепшая мужчынская роля”, атрымалі: Паўлючэнка Ксенія, вучаніца 6-га класа Машчаніцкай школы, бліскуча выканаўшая ролю Машы у спектаклі “Маша і Мядзведзь”, Кацярына Маслянкова (дырэктар СЦК) і Генадзь Дзямідаў (работнік райаграпрамтэхзабеспячэння) удзельнікі тэатральна-драматычнага гуртка Свяцілавіцкага сельскага цэнтра культуры, выканаўшыя ролі суседкі і суседа.
­­
У фае таксама былі арганізаваны: фотагалерэя “Бялыніцкая тэатральная восень: старонкі гісторыі”; фотазона, дзе можна было зрабіць фота на тэатральную тэму; фітабар; выстава работ дэкаратыўна прыкладнога м­астацтва Свяцілавіцкага сельскага Дома раместваў, міні-відэазала, дзе дэманстраваліся відэазапісы спектакляў папярэдніх прэм’ер творчага праекта.
Мерапрыемствы “Бялыніцкай тэатральнай восені - 2018” сталі гісторыяй.
Аматарам тэатра раім сачыць за тэатральным жыццем Бялыніччыны, наведваць прэм’еры народнага тэатра юнага гледача і народнага тэатра мініацюр “Імпульс” раеннага цэнтра культуры, прэм’еры у пастаноўках тэатральна-драматычных гурткоў клубных устаноў. ­ ­­
Поделиться:

Афиша и объявления

18 апреля
24 и 26 апреля 2024 года в районном центре культуры (г.Белыничи, ул.Советская, д.20) будет проводиться республиканская молодежная ярмарка вакансий по вопросу...
4 апреля
Прием граждан 12 апреля 2024 г. с 9.00 в здании райисполкома проведет выездной прием граждан и представителей юридических лиц помощник Президента...
4 апреля
В здании райисполкома проведет выездной прием граждан Министр архитектуры и строительства Республики Беларусь Пархамович Руслан Викторович.
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00