Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

3 декабря

3 снежня — Дзень інвалідаў Беларусі

Больш за год пры РЦСАН працуе сацыяльная сувенірная лаўка “Караван падарункаў”. Аснову яе асартыменту складаюць сувеніры, карысныя дробязі, цацкі і многія іншыя рэчы, вырабленыя рукамі наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў і грамадзян пажылога ўзросту.
У аддзяленні функцыянуюць аб’яднанні па інтарэсах: “Умелыя рукі”, “Дамаводства”, “Утульны свет” – для людзей з абмежаванымі магчымасцямі і “Апельсін” – для пажылых грамадзян. Дзейнасць іх  накіравана на сацыяльна-бытавую адаптацыю і развіццё творчых здольнасцей інвалідаў, падтрымку актыўнага ладу жыцця пажылых людзей.
– 27 чалавек з псіхафізічнымі абмежаваннямі і 15 пажылых наведваюць творчыя заняткі, – распавядае загадчыца яго Наталля  ЛАЗОЎСКАЯ. – Пры неабходнасці арганізуем падвоз тых, каму цяжка дабірацца самастойна. Таксама для інвалідаў працуе швейная майстэрня, дзе яны атрымліваюць навыкі прафесіі.
Вырабы, створаныя ўмелымі рукамі наведвальнікаў аддзялення, рэалізуюцца падчас раённых урачыстасцей, выстаў і кірмашоў, а таксама па індывідуальных запытах.
– Дзейнасць сацыяльнай лаўкі дае людзям з абмежаваннямі дадатковы стымул для творчасці, ім прыемна бачыць запатрабаванасць сваіх работ. За 10 месяцаў бягучага года рэалізавана прадукцыі больш як на 670 тыс. руб., – дадае Наталля Лазоўская.
Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.
Фота аўтара.

­
Поделиться: