Официальный сайт
Среда, 19 декабря 2018 года
Погода Белыничи
Информация сайта pogoda.by
Главная - Новости - Новости региона - Напачатку зімы работнікі сферы страхавання...
3 декабря

Напачатку зімы работнікі сферы страхавання адзначаюць двайное свята

У першую суботу снежня – Дзень страхавых работнікаў і 3 снежня – Дзень арганізацыі дзяржаўнага  маёмаснага страхавання ў БССР.

Сёння на беларускім рынку страхавых паслуг Белдзяржстрах з’яўляецца самай буйной арганізацыяй, якая карыстаецца аўтарытэтам у кліентаў і партнёраў, у тым ліку і на Бялыніччыне.
– За дзесяць месяцаў бягучага года па ўсіх відах страхавання прадстаўніцтвам Белдзяржстраха па нашым раёне атрымана 840 тыс. рублёў страхавых узносаў, заключана больш за 16,5 тыс. дагавораў па ўсіх відах страхавання, па дабравольных відах – больш за 8 тыс. дагавораў. Важным з’яўляецца момант, што па ўсіх відах страхавання выплачана 238 тыс. рублёў страхавой кампенсацыі.
Усе гэтыя паказчыкі з’яўляюцца вынікам зладжанай працы спецыялістаў і страхавых агентаў, якія дапамагаюць людзям адчуваць упэўненасць у заўтрашнім дні – забяспечваюць страхаванне на тэрыторыі раёна.
Сённяшні калектыў прадстаўніцтва складаецца з 22 чалавек. За плячыма многіх з іх вялікі вопыт работы, які яны з задавальненнем перадаюць маладым калегам.
Ганаровай граматай райвыканкама за шматгадовую добрасумленную працу і ўзорнае выкананне службовых абавязкаў узнагароджана эканаміст Ганна КУЛЬБАЦКАЯ. За плённую добрасумленную працу, значны ўклад у развіццё страхавання, дасягненне высокіх паказчыкаў у працы і ў сувязі з Днём страхавых работнікаў Падзякай Белдзяржстраха адзначана страхавы агент Валянціна КАСЦЮНІНА.
Варта адзначыць, што для гэтага працоўнага калектыву ўласціва прафесійная кампетэнтнасць, высокая якасць абслугоўвання і індывідуальны падыход да кожнага чалавека.
– Сёння мы прапануем сваім кліентам самы шырокі спектр паслуг, – расказвае дырэктар прадстаўніцтва Белдзяржстраха па Бялыніцкім раёне Таццяна КРАЎЦОВА. – Гэта страхаванне няшчасных выпадкаў і захворванняў дзяцей і дарослых, маёмасці, комплекснае страхаванне домаўладанняў і кватэр, абавязковае страхаванне грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў, страхавыя паслугі для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў і іншае.
Пры гэтым Белдзяржстрах імкнецца штогод пашыраць спіс сваіх прапаноў, арыентуючыся на патрэбы жыхароў краіны. Напрыклад, адным з такіх відаў з’яўляецца добраахвотнае страхаванне партатыўных прылад, якія сёння з’яўляюцца неад’емнай часткай жыцця амаль кожнага – мабільных тэлефонаў, планшэтаў, ноўтбукаў, лічбавых фотаапаратаў і інш. Страхавы поліс дазволіць кампенсаваць шкоду ў выпадку іх крадзяжу, уздзеяння вадкасці, механічных пашкоджанняў, кароткага замыкання, пажару, выбуху, удару маланкі.
Такім чынам, работнікі прадстаўніцтва Белдзяржстраха заўсёды дапамагаюць жыхарам Бялыніччыны забяспечваць іх спакой у сённяшнім і заўтрашнім дні.
Андрэй СУПІТАЛЁЎ.
Фота аўтар

­

Афиша и объявления

17 декабря
18 декабря 2018 года проведёт приём граждан КОНОНОВ Андрей Николаевич, правовой инспектор труда организационной структуры ФПБ, по вопросам, касающимся...
13 декабря
15 декабря начальник Департамента охраны МВД Республики Беларусь генерал-майор милиции Сергей Николаевич ХОМЕНКО проведет трехчасовую прямую...
27 ноября
­ 18 декабря 2018 г. в 9.00 в зале заседаний Белыничского районного исполнительного комитета состоится заседание комиссии по противодействию коррупции. ...
© 2007 Белыничский районный
исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
belynrik@tut.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00