Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

7 декабря

Лепшы дзед мароз і снягурка вобласці жывуць і працуюць у Бялынічах

З мэтай падтрымкі традыцый і развіцця інавацый у арганізацыі і правядзенні навагодніх мерапрыемстваў з навучэнцамі ў перыяд з 5 па 30 лістапада 2018 г. прашоў абласны этап VII Рэспубліканскага агляду-конкурсу Дзядоў Марозаў і Снягурак “ЁЛКА - ФЭСТ-2018”.
Бялыніцкі раен  на абласным этапе конкурсу прадстаўлялі работнікі дзяржаўнай ўстановы адукацыі “Шматпрофільны цэнтр “Ветразь” г. Бялынічы” педагог-арганізатар Марына ЮРЧАНКА і метадыст Дзяніс РУЦКІ.
На суд журы творчая група прадставіла сюжэтна-гульнявую праграму “Ад гісторыі да сучаснасці”.
У выніку ў намінацыі “Дзед Мароз і Снягурка года” дыпломам 1 ступені галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілеўскага аблвыканкама ўзнагароджаны Бялыніцкі Дзед Мароз і Снягурка. У намінацыі “Лепшая навагодняя сюжэтна-гульнявая праграма” творчая каманда ў складзе намесніка дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Вольгі АЎСЯННІКАВАЙ, метадыста Веры ЦІЛАЕВАЙ, педагога-арганізатара Ларысы ФЯСЬКОВАЙ узнагароджана дыпломам 2 ступені галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілеўскага аблвыканкама.
11 снежня 2018 года пераможцы абласнога конкурсу будуць прадстаўляць Магілеўскую вобласць у фінале конкурсу ў г. Мінску.

Загадчык вучэбна-метадычным кабінетам
ДУА “Шматпрофільны  цэнтр
“Ветразь” г. Бялынічы”                                                         Яніна Руцкая

­
Поделиться: