Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

17 декабря

Дэпутаты абмеркавалі праект закона

­­­Выязное пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце, якую ўзначальвае Леанід ЦУПРЫК, праходзіла ў аўторак у нашым раёне.
­ На пасяджэнні парламенцкай камісіі абмяркоўваўся праект Закона “Аб унясенні змен і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь “Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь” у частцы ўтрымлівання, добраўпарадкавання замацаваных за суб’ектамі гаспадарання тэрыторый. Таксама быў абмеркаваны вопыт функцыявання службы “Адно вакно” і праводзімай у раёне работы па добраўпарадкаванні тэрыторый­.

Удзел у рабоце пасяджэння парламенцкай камісіі прынялі таксама старшыні райвыканкама – Анатоль ШЧУПЛЯНКОЎ, райсавета дэпутатаў – Андрэй ГАНЧУК, намеснік кіраўніка Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Дзмітрый ГОБАРАЎ, дэпутаты Магілёўскага абласнога Савета Святлана ШУТАВА, Уладзімір РАМАНЕНКА, Ірына РАІНЧЫК, старшыні Магілёўскага гарадскога і Круглянскага раённага саветаў дэпутатаў Андрэй КІБЛОЎ і Сяргей ХРАМЦОЎ.
Адносна функцыявання раённай службы “Адно вакно” Леанід Цупрык адзначыў, што праца яе арганізавана ў адпаведнасці з патрабаваннямі, паслугі вызначаюцца запатрабаванасцю, аб чым сведчыць іх рост. Надалей, у сувязі з пераходам на электронны лічбавы подпіс і магчымасцю атрымання дакумента праз інтэрнэт, будзе ўдасканальвацца тэхналогія прадастаўлення адміністрацыйных паслуг.
У мэтах вывучэння думкі кіраўнікоў суб’ектаў гаспадарання адносна ўнясення змен і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь “Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь” у частцы ўтрымлівання замацаваных тэрыторый удзельнікі пасяджэння парламенцкай камісіі наведалі цэх па вытворчасці сыроў ААТ “Бабуліна крынка”, СВК “Калгас “Радзіма”, дзе пазнаёміліся з назапашаным вопытам удзелу ў працы па добраўпарадкаванні, навядзенні і падтрыманні парадку, аздабленні такіх тэрыторый, выслухалі і абмеркавалі адпаведныя прапановы.
У аграгарадку Вішоў яны таксама пазнаёміліся з Алеяй Славы і музеем гісторыі СВК “Калгас “Радзіма”. Аб тых мерах, якія прымаюцца кіраўніцтвам гаспадаркі па павышэнні якасці жыцця калгаснікаў і іх сем’яў, падрабязна расказаў дэпутатам старшыня сельгаспрадпрыемства Аляксандр ЛАПАЦЕНТАЎ. У прыватнасці, ён звярнуў увагу і на актыўны ўдзел у працы па правядзенні добраўпарадкавання, падтрыманні санітарнага парадку калектыву гаспадаркі, многіх жыхароў аграгарадка. А зямля, кожны гектар яе, замацавана за спецыялістамі.
Кажучы аб дасягненнях  калгаса і росце дабрабыту яго працаўнікоў, Аляксандр Міхайлавіч заўважыў, што за бягучы год кожны працаўнік сельгаспрадпрыемства, 90 працэнтаў якіх з’яўляюцца выпускнікамі мясцовай школы, вырабіў прадукцыі на 74 тысячы рублёў, а сярэднямесячная зарплата іх перавышае ўжо за тысячу рублёў. Да слова сказаць, доля яе ў атрыманай грашовай выручцы складае крыху больш за 21 працэнт, таму, па словах Аляксандра Лапацентава, ёсць магчымасці яе павялічваць, што і робіцца на практыцы. Напрыклад, толькі ў бягучым годзе работнікі СВК “Калгас “Радзіма” атрымалі па чатыры дадатковыя месячныя зарплаты. Адносна сістэмы матывацыі трэба сказаць, што да кожнага рубля асноўнай заработнай платы працаўнікі гаспадаркі маюць магчымасць дадаваць яшчэ і па 1,25 рубля ў выглядзе шматлікіх даплат. ­
Вывучыўшы думкі і прапановы кіраўнікоў шэрагу мясцовых суб’ектаў гаспадарання, прадстаўнікоў дэпутацкага корпуса райсавета і абласнога Савета дэпутатаў па праекце Закона “Аб унясенні змен і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь “Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь” у частцы ўтрымлівання, добраўпарадкавання замацаваных за суб’ектамі гаспадарання тэрыторый Пастаянная камісія Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце рашыла прадоўжыць працу па распрацоўцы названага заканадаўчага акта з улікам атрыманых заўваг і пазіцый.
­
Міхась КАРПЕЧАНКА.
Фота аўтара.

­
­­ Поделиться: