Четверг, 25 апреля 2024 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - Органы па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне...
8 января

Органы па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне адзначаюць векавы юбілей

­У студзені органы па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне адзначаюць векавы юбілей. За гэты час структура іх не раз змянялася, але галоўная мэта заўсёды была і застаецца нязменнай – падтрымка і абарона чалавека.
Сістэма сацыяльнай абароны раёна прадстаўлена некалькімі службамі. Сюды ўваходзяць упраўленне па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне райвыканкама, дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў, раённы Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і райаддзел абласнога ўпраўлення ФСАН.
– Наша служба гарантуе падтрымку і сацыяльнае абслугоўванне кожнаму жыхару раёна, які мае ў гэтым патрэбу, – адзначыла начальнік упраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне райвыканкама Вольга ТАРАН.
На сённяшні дзень у сістэме працуюць 280 чалавек, якія адказна і добрасумленна выконваюць свае абавязкі. У такой сферы, як правіла, не бывае выпадковых людзей. Толькі той чалавек, які ўмее шчодра аддаваць сваю любоў і клопат іншым, застаецца ў гэтай прафесіі надоўга.
У 2000 годзе ў сістэме з’явілася ўстанова “Бялыніцкі раённы цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва”, у якім зараз функцыянуюць чатыры аддзяленні. Кіруе ўстановай дырэктар Алена КРУПЕНЬКІНА. Яе прафесіяналізм, веды і ўменне згуртаваць увесь калектыў дапамагаюць спраўляцца з пастаўленымі задачамі. Кожны работнік мае не толькі пэўны вопыт, веды, але і міласэрны, чулы і добры.
– Пад апекай упраўлення і РЦСАН знаходзяцца пенсіянеры, адзінокія і адзінока пражываючыя старыя, ветэраны, інваліды Вялікай Айчыннай вайны і шматдзетныя сем’і, – расказала Вольга Таран.
Дваццаць шэсць гадоў функцыянуе дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў, у якім пражываюць больш за  270 пажылых грамадзян і інвалідаў. Сёння іх абслугоўваюць 157 чалавек на чале з дырэктарам Святланай СТУКАЧОВАЙ.

­
Зборам узносаў на дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне, кантролем за своечасовым і карэктным прадстаўленнем на асабовыя рахункі застрахаваных асоб звестак аб стажы і заробку, прызначэннем і выплатай дадатковых прафесійных пенсій займаецца раённы аддзел Магілёўскага абласнога ўпраўлення Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва, кіруе якім Наталля ГЛІНСКАЯ. У дадзенай службе яна больш за 16 гадоў. Старшы інспектар Таццяна МІХАЛЬЦОВА працуе ў Фондзе больш за 10 гадоў.
Ва ўпраўленні па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне райвыканкама працуюць сёння адзінаццаць спецыялістаў, вопыт якіх дазваляе паспяхова спраўляцца з пастаўленымі задачамі.

Адным з асноўных элементаў сацыяльнай абароны з’яўляецца пенсійнае забеспячэнне. Стабільнасць функцыянавання гэтай сістэмы, своечасовасць выплаты пенсій і дапамог ажыццяўляецца аддзелам пенсій і дапамог, які ўзначальвае Ганна ЛАПО.
Пытаннямі аўтаматызацыі, апрацоўкі і перасылкі пенсійных спраў і дапамог, прыёму і перадачы электроннай пошты займаецца намеснік начальніка аддзела Віктар МАСОЛ. Прызначэннем і выплатай пенсій – галоўныя спецыялісты Марыя КАПЫЛОВА і Вольга САЛАНІНКА.
Як расказала Вольга Таран, пад увагай аддзела знаходзяцца пытанні своечасовай выплаты 6 387 пенсій і больш за 200 дапамог. Штомесяц на гэта выдаткоўваецца 2,3 млн рублёў. За студзень-лістапад бягучага года сума склала 23,5 млн рублёў. Своечасовасць і якасць выплаты забяспечваюцца галоўным бухгалтарам Таццянай НЕМАГАЙ.
Па словах Вольгі Таран, спецыялісты ўпраўлення прымаюць удзел у разглядзе судовых спраў аб устанаўленні фактычнага заработку пенсiянераў, прызнанні грамадзяніна прапаўшым без вестак, абскарджанні рашэнняў камісій па прызначэнні пенсій, устанаўленні бацькоўства і іншых. Разглядаюцца запыты аб аказанні садзейнічання ў пацвярджэнні перыядаў работы і заработнай платы людзей, якія звярнуліся за прызначэннем пенсіі ў іншых дзяржавах, у рамках міжнародных дагавораў і пагадненняў па запытах кампетэнтных органаў замежных дзяржаў.
Сектар працы і заработнай платы рэалізуе асноўныя напрамкі дзяржаўнай палітыкі ў сацыяльна-працоўнай сферы, уключаючы вырашэнне пытанняў аплаты працы, развіцця сацыяльнага партнёрства, умоў і аховы працы. Пад кіраўніцтвам намесніка начальніка ўпраўлення Ірыны КАЛОШЫЧ спецыялістамі сектара праводзяцца праверкі арганізацый раёна па пытаннях своечасовай выплаты зарплаты і выканання ўстаноўленых мінімальных гарантый яе налічэння, праводзяцца семінары і кансультацыі работнікаў бухгалтарскіх службаў і інспектараў па кадрах.
Стварэнне здаровай вытворчай абстаноўкі, прыцягненне грамадскай увагі да скарачэння колькасці няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў, узмацненне адказнасці за парушэнне патрабаванняў норм па ахове працы – асноўныя прынцыпы ў галіне аховы працы, якія забяспечвае галоўны спецыяліст сектара Святлана МАНІКАЙЛА.
У раёне рэалізуецца праграма па паляпшэнні ўмоў і аховы працы, пастаянна вядзецца праверка ведаў у гэтым накірунку кіраўнікоў і членаў камісій арганізацый усіх форм уласнасці, якія не маюць вышэйстаячых органаў кіравання, забяспечваецца кантроль за выкананнем пастаноў, распараджэнняў, прадпісанняў органаў дзяржаўнага кіравання, нагляду і кантролю па пытаннях аховы працы і інш.
Створаны дзве мабільныя групы па аказанні практычнай і метадычнай дапамогі арганізацыям раёна. Пастаянна праводзяцца маніторынгі па выяўленні парушэнняў патрабаванняў аховы працы. Па выніках іх наймальнікам выдаюцца рэкамендацыі. Па ўсіх раней праведзеных абследаваннях праводзяцца паўторныя выезды.
На пастаяннай аснове арганізуюцца раённыя і абласныя месячнікі па ахове працы, дні аховы працы, семінары.
Забеспячэнне рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы занятасці насельніцтва праводзіцца аддзелам занятасці насельніцтва і сацыяльнай абароны ўпраўлення. Начальнік яго Уладзімір ВЯРШЫЛА займаецца гэтымі пытаннямі больш за 20 гадоў, пачынаючы практычна з часу стварэння структурнага падраздзялення службы занятасці ў раёне. Назапашаны вопыт паспяхова перадаецца галоўным спецыялістам аддзела Анастасіі КУЛЯШОВАЙ і Вікторыі БАЛЬШАКОВАЙ.
Аказаць дапамогу ў пошуку працы, накіраваць пры неабходнасці на навучанне новай прафесіі, паспрыяць выдачы субсідыі для арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці –  іх асноўныя напрамкі работы.
Па стане на 1 снежня мінулага года ў раёне меліся 124 свабодныя вакансіі. Напрацягу студзеня-лістапада 2018 года з дапамогай спецыялістаў упраўлення працоўныя месцы атрымалі  953 чалавекі, у тым ліку 225 беспрацоўных. Заключана 12 дагавораў з наймальнікамі на правядзенне аплачваемых грамадскіх работ, на якія былі накіраваны 282 чалавекі.
З мэтай садзейнічання арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці чацвярым беспрацоўным аказана бязвыплатная фінансавая дапамога ў выглядзе субсідый на 11, 6 тысячы рублёў.
На прафесійную падрыхтоўку з пачатку года накіраваны 25 чалавек, 15 з якіх – з гарантыяй працаўладкавання па заказах наймальнікаў.
У мэтах садзейнічання грамадзянам у аператыўным пошуку працы, стварэння дадатковых умоў для забеспячэння занятасці насельніцтва ў раёне праводзяцца “Кірмашы вакансій”.

Прыняцце мер па сацыяльнай падтрымцы сем’яў, аказанне дзяржаўнай адраснай сацыяльнай і матэрыяльнай дапамог, улік адзінокіх грамадзян і інвалідаў, забеспячэнне іх сродкамі рэабілітацыі, клопат пра ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, арганізацыя сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва – напрамкі, якія знаходзяцца ў цэнтры ўвагі аддзела занятасці насельніцтва і сацыяльнай абароны і РЦСАН. Пытаннямі сацыяльнай абароны займаецца галоўны спецыяліст Наталля КАЎКОВА.

На працягу некалькіх гадоў упраўленне станавілася пераможцам абласнога агляду-конкурсу якасці і культуры абслугоўвання насельніцтва. Па выніках працы за 2014 год удастоена Дыплома ІІ ступені, за 2015 год – ІІІ ступені, за 2016 – І ступені.
– Усе згаданыя службы з’яўляюцца адным цэлым у вырашэнні задач, якія тычацца сацыяльнай абароны насельніцтва, але пытанні гэтай сферы рознабаковыя і патрабуюць удзелу многіх іншых арганізацый, – звярнула ўвагу Вольга Таран. – Хочацца адзначыць плённае супрацоўніцтва з аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, аддзелам па адукацыі райвыканкама, раённым саветам ветэранаў, ЦРБ, РАНС…
Удзячных слоў заслугоўваюць ветэраны службы: Людміла ГАНЧАРОВА, Барыс СТАРАВОЙТАЎ, Мікалай ЛАЗОЎСКІ, Валянціна СЫЦЭВІЧ, Раіса РЖЭУЦКАЯ, Валянціна ШУПО, якія доўгі час з’яўляліся кіраўнікамі ў сферы сацыяльнай абароны насельніцтва, і іншыя былыя работнікі сістэмы.
Марыя ШУТ.
Фота аўтара.


ГІСТАРЫЧНАЯ ДАВЕДКА
- 5 студзеня 1919 года пастановай Часовага працоўна-сялянскага ўрада Беларусі быў утвораны Народны Камісарыят сацыяльнага забеспячэння. На яго ўскладалася ажыццяўленне сацыяльнай падтрымкі насельніцтва.
- 1 снежня 1921 года адбыўся I з’езд работнікаў сацыяльнага забеспячэння сацыялістычнай Беларусі. Пасля яго закладваюцца асновы пенсійнага забеспячэння па старасці і інваліднасці з умовай, што пенсія не павінна перавышаць звычайнага сярэдняга заробку рабочага. У  названым годзе дапамогу ад беларускай дзяржавы атрымалі больш за 276 тысяч чалавек (каля 10 % усяго насельніцтва).
- У канцы 1921 года ўрад БССР прыняў пастанову “Аб сацыяльным страхаванні асоб, занятых наёмнай працай на кааператыўных, дзяржаўных, канцэсійных, арэндных і прыватных прадпрыемствах, ва ўстановах і гаспадарках”. На аснове членскіх узносаў у раёнах і абласцях адкрываліся страхавыя касы, якія, акрамя выплат пенсій і дапамог працоўным, утрымлівалі дамы інвалідаў.
- У 1928 годзе, калі было ўведзена пенсійнае забеспячэнне па старасці незалежна ад стану працаздольнасці, стаў ажыццяўляцца пераход да налічэння пенсій у залежнасці ад заробку. Спачатку новаўвядзенне распаўсюджвалася на працоўных тэкстыльнай прамысловасці, а ў далейшым і на ўсіх работнікаў іншых галін народнай гаспадаркі, а ў 1937–1939 гг. – і на служачых.
- У маі 1946 года арганізуецца Міністэрства сацыяльнага забеспячэння БССР.
- У 1956 годзе, у адпаведнасці з Законам “Аб дзяржаўных пенсіях”, пашырана кола грамадзян, якія мелі права на пенсію. Памер пенсіі рабочым і служачым па старасці быў павялічаны ўдвая, па інваліднасці – у 1,7 раза.
- 15 ліпеня 1964 года прымаецца Закон “Аб пенсіях і дапамогах членам калгасаў”, які ўступіў у дзеянне з 1 студзеня 1965 г. Значнае месца ў сацыяльным забеспячэнні займала дапамога шматдзетным і адзінокім маці, развіваліся такія формы сацыяльнага забеспячэння, як утрыманне за кошт сродкаў дзяржавы адзінокіх грамадзян, якія страцілі працаздольнасць, а таксама састарэлых.
- У 1986 годзе ў парадку эксперыменту на базе 12 дамоў-інтэрнатаў і 36 раённых і гарадскіх аддзелаў сацыяльнага забеспячэння Беларускай ССР былі створаны аддзяленні сацыяльнай дапамогі на доме.
-­ У 1924 годзе з утварэннем Бялыніцкага раёна была створана служба сацыяльнага забеспячэння.

­
­
Поделиться:

Афиша и объявления

18 апреля
24 и 26 апреля 2024 года в районном центре культуры (г.Белыничи, ул.Советская, д.20) будет проводиться республиканская молодежная ярмарка вакансий по вопросу...
4 апреля
Прием граждан 12 апреля 2024 г. с 9.00 в здании райисполкома проведет выездной прием граждан и представителей юридических лиц помощник Президента...
4 апреля
В здании райисполкома проведет выездной прием граждан Министр архитектуры и строительства Республики Беларусь Пархамович Руслан Викторович.
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00