Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

8 января

У СВК “Калгас “Радзіма” існуе традыцыя перад Новым годам упрыгожваць рабочыя месцы структурных падраздзяленняў

­У СВК “Калгас “Радзіма” існуе добрая традыцыя перад Новым годам упрыгожваць не толькі цэнтральную сядзібу гаспадаркі, але і рабочыя месцы структурных падраздзяленняў.
Сапраўды, калі не толькі дома, але і на працоўным месцы пануе атмасфера ўрачыстасці, то і настрой узнімаецца, і справы робяцца лягчэй. Усе работнікі сельгаставарыства з задавальненнем уключаюцца ў творчае спаборніцтва.
Па словах аднаго з членаў журы, дыспетчара СВК “Калгас “Радзіма” Валянціны ІВАНОВАЙ, у навагоднім афармленні кожнага структурнага падраздзялення ёсць свае непаўторныя асаблівасці, таму сёлета вырашана прысудзіць удзельнікам тры першыя месцы, тры – другія, чатыры – трэція, а астатнім уручыць заахвочвальныя прэміі. Пры ацэнцы навагодніх упрыгожванняў улічвалася творчасць, крэатыўны падыход, але самым галоўным крытэрыем было тое, што ўся прыгажосць павінна быць зроблена ўласнымі рукамі з даступных матэрыялаў. 

Першыя месцы і прэміі па 380 рублёў атрымалі калектывы Ермалавіцкай, Гняздзінскай і Вішоўскай жывёлагадоўчых ферм.
У кроку ад перамогі спыніліся Лямніцкая МТФ, машынны двор і МТК “Усход”. Іх калектывы заахвочаны другім месцам і прэміямі па 300 рублёў. Трэція месцы і прэміі па 150 рублёў дасталіся працаўнікам МТК “Навасёлкі”, Голубаўскай МТФ, паляводчай брыгады і адміністрацыі сельгаскааператыва. Калектывы саду, МТФ “Саглассе” і брыгады па працаёмкіх працэсах адзначаны заахвочвальнымі прэміямі па 120 рублёў.

 

­

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.
Фота аўтара.

­
Поделиться: