Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

9 января

Напярэдадні Новага года ў РЦК адбылося ўшанаванне вучняў школ раёна “Вам – лепшыя з лепшых!”

Удзел у святочным мерапрыемстве прынялі старшыня райвыканкама Анатоль ШЧУПЛЯНКОЎ, старшыня райсавета дэпутатаў Андрэй ГАНЧУК, намеснік старшыні райвыканкама Ірына ФУРСАВА, дырэктар ПМК № 241 Уладзімір РАМАНЕНКА, намеснік старшыні па ідэалагічнай рабоце СВК “Калгас “Радзіма” Міхаіл СКУСАЎ і іншыя адказныя пасадавыя асобы.
З прывітальным словам да прысутных звярнуўся Анатоль Шчуплянкоў, які пажадаў вучням здароўя, дабрабыту і добрага настрою на дасягненне новых вынікаў.
На працягу мерапрыемства больш за сто вучняў раёна, якія дасягнулі высокіх вынікаў па вучэбных прадметах, у спорце, грамадскім жыцці, атрымалі дыпломы, салодкія падарункі ў шасці намінацыях: “Эрудыты”, “Разумнікі і разумніцы”, “Хутчэй, вышэй, мацней”, “Будзь гатовы”, “Марафон талентаў” і “Сюрпрыз”.

­ Для таго, каб якасць ведаў вучняў паляпшалася і ў далейшым, і яны радавалі настаўнікаў і бацькоў яшчэ большымі перамогамі і дасягненнямі, Анатоль Шчуплянкоў і Андрэй Ганчук уручылі сертыфікаты на набыццё камп’ютарных класаў дырэктарам СШ № 1 імя М. І. Пашкоўскага і СШ № 2, Таццяне БАЛДЫШЭЎСКАЙ і Уладзіміру КОТАВУ.
Ад СВК “Калгас “Радзіма” Міхаіл Скусаў перадаў начальніку аддзела па адукацыі райвыканкама  Жанне ЗВЯГІНАЙ сертыфікат на набыццё набора мэблі для ясляў-сада № 9 аг. Вішоў, а Уладзімір  Раманенка – грашовы сертыфікат.
Святочны настрой дарылі падчас канцэрта салісты, музычныя і танцавальныя калектывы ДШМ, РЦК, МЦ “Ветразь”­
Поделиться: