Вторник, 23 апреля 2024 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - Папярэднікаў трывалы падмурак
22 января

Папярэднікаў трывалы падмурак

У Палацы­ культуры вобласці адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 100-годдзю абвяшчэння ­Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі i 81-годдзю ўтварэння Магілёўскай вобласці.
­ Удзел ва ўрачыстасці прынялі старшыня абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый ХАРЫТОНЧЫК, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектар па Магілёўскай вобласці Генадзь ЛАЎРАНКОЎ, першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Мікалай КАРОЦІН, Герой Сацыялістычнай Прац­ы Аляксандр БАЙКОЎ, поўныя кавалеры ордэна Працоўная Слава, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі, прадстаўнікі гарадскіх і раённых выканаўчых камітэтаў і саветаў дэпутатаў, грамадскіх арганізацый, ветэраны працы, моладзь.

Ад нашага раёна ў мерапрыемстве ўдзельнічалі старшыня райсавета дэпутатаў Андрэй ГАНЧУК, намеснік старшыні райвыканкама Ірына ФУРСАВА, заслужаны настаўнік БССР Ева ЛАБАЧОВА, старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Яўген ЧАРНЯКОЎ, ветэран педагагічнай працы Інэса ЗАЙКОЎСКАЯ, метадыст МЦ “Ветразь” Дзяніс РУЦКІ і інш. Таксама ў канцэртнай праграме былі задзейнічаны і работнікі раённага Цэнтра культуры.
Адкрываючы сход, Дзмітрый Харытончык падкрэсліў, што ўтварэнне 1 студзеня 1919 года Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі паклала пачатак рэальнаму станаўленню беларускай нацыянальнай дзяржавы. Яна ўпершыню здабыла ўсе асноўныя атрыбуты дзяржаўнасці: тэрыторыю, органы ўлады ў цэнтры і на­ месцах, уласную сістэму заканадаўства, міжнароднае прызнанне.
Выступоўца заўважыў, што самая важная для беларусаў падзея 1917 года – Першы Усебеларускі з’езд. Менавіта на ім была зроблена першая спроба стварэння Беларускай рэспублікі. Аднак з-за супрацьдзеяння пэўных сіл ініцыятыва поспеху не мела.
І ўсё ж лідарам беларускай нацыі Зміцеру ЖЫЛУНОВІЧУ, Аляксандру ЧАРВЯКОВУ, Іосіфу ДЫЛА ўдалося рэалізаваць ідэю Беларускай Савецкай Рэспублікі і 1 студзеня 1919 года быў абнародаваны Маніфест Часовага рабоча-сялянскага ўрада Беларусі аб утварэнні тады Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь.
– У далейшым пад уплывам ваеннай абстаноўкі маладая рэспубліка не раз мяняла свае межы, губляла і зноў набывала тэрыторыі, але на палітычнай мапе яна заставалася самастойным
суб’ектам, – падкрэсліў Дзмітрый Харытончык.
Жыхары Прыдняпроўскага краю з першых дзён утварэння беларускай дзяржавы ўзяліся за аднаўленне разбуранай Першай сусветнай вайной гаспадаркі. Працоўны запал многіх рабочых і сялянскіх калектываў быў неверагодна высокім.
У якасці паказальнага прыкладу можна прывесці і дзейнасць членаў меліярацыйнага таварыства “Васількі” (старшыня Трафім  ФЕДАСОЎ), якое было створана ў Галоўчынскім сельсавеце вясной 1924 года. Сяляне пракапалі ўручную канал даўжынёй 9 км, шырынёй 2,5 м, асушылі 40 гектараў забалочанай зямлі. На адкрыцці канала прысутнічаў старшыня СНК БССР Аляксандр Чарвякоў. Таварыства “Васількі” было ўзнагароджана (19 снежня 1924 года) ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга БССР за № 1, які і быў уручаны прадстаўніку яго 25 красавіка 1925 года падчас работы ў Магілёве Першага акруговага з’езда Саветаў.
Але мірнае будаўніцтва абарвала Вялікая Айчынная вайна. Магілёўская вобласць панесла ў ёй найцяжэйшыя страты. Загінуў кожны трэці яе жыхар. За подзвігі ў гады Вялікай Айчыннай вайны 114 выхадцам рэгіёну было прысвоена высокае званне – Герой Савецкага Саюза, а 23 сталі поўнымі кавалерамі ордэна Славы. Сярод іх і бялынічане – разведчык Іосіф СВІДЗІНСКІ, камандзір аддзялення аўтаматчыкаў Аляксандр КАГУЦЕНКА.
Беларускі народ заслужыў павагу ва ўсім свеце гераічным супрацівам нямецка-фашысцкім акупантам у гады Вялікай Айчыннай вайны.
­
Адраджэнне народнай гаспадаркі запатрабавала ад жыхароў Прыдняпроўскага краю напружання ўсіх сіл. Прамысловасць Магілёўшчыны была адноўлена, і да 1951 году выпуск валавой прадукцыі перавысіў даваенны ўзровень на 6%.
1960-1980-я гады для Магілёўскай вобласці сталі часам нараджэння найбуйнейшых прадпрыемстваў, рэканструкцыі і пераабсталявання дзеючых. За кароткі па гістарычных мерках перыяд рэгіён стаў высокаразвітым, індустрыяльным.
– Безумоўна, гэтаму ў значнай ступені паспрыяла самаадданая праца жыхароў Прыдняпроўскага краю, – падкрэсліў Дзмітрый Харытончык. – 113 Герояў Сацыялістычнай Працы ўзгадавала магілёўская зямля.
У ліку іх і ўраджэнцы Бялыніччыны: Васіль СТАРАВОЙТАЎ, Вера БУЯКОВА, Віктар УСС, Ганна ЦЭДРЫК, Віктар ЯКУБАЎ, Станіслаў ЯНЧЭЎСКІ.
1991 год адкрыў новую старонку ў гісторыі краіны. На мапе свету з’явілася суверэнная незалежная дзяржава – Рэспубліка Беларусь. У аснову сучаснай дзяржаўнай палітыкі пастаўлены чалавек з яго надзённымі праблемамі, жаданнем годна жыць і будаваць справядлівае грамадства. За гады незалежнасці Беларусі Магілёўская вобласць выйшла на прынцыпова новыя рубяжы развіцця. Сучасная Магілёўшчына валодае значным шматгаліновым патэнцыялам. На долю Прыдняпроўскага краю прыпадае прыкладна 10 частка аб’ёмаў прамысловай і каля 15% сельскагаспадарчай вытворчасці краіны. Прадукцыя нашых прадпрыемстваў запатрабаваная на рынках больш за 110 дзяржаў, развіваецца сацыяльная сфера, штогод уводзяцца ў эксплуатацыю значныя для рэгіёну аб’екты ў сферах аховы здароўя, адукацыі, спорту і культуры, жыллё. Усе поспехі Прыдняпроўскага краю дасягнуты дзякуючы людзям, працавітым і мэтанакіраваным.
­­
Старшыня абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Харытончык за шматгадовую, бездакорную працу, вялікі асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё рэгіёну і ў сувязі са святкаваннем  100-годдзя БССР уручыў заслужаным людзям Прыдняпроўскага краю памятныя юбілейныя медалі. У ліку адзначаных гэтай узнагародай і паважаная бялынічанка Ева Лабачова, якая больш за чатыры дзясяткі гадоў свайго жыцця прысвяціла выхаванню падрастаючага пакалення, а ў 1984 годзе Ева Якаўлеўна была выбрана дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР і намеснікам старшыні Савета нацыянальнасцяў гэтага заканадаўчага органа ўлады шматнацыянальнай савецкай краіны.
Заслужаныя ўзнагароды падчас урачыстага сходу атрымалі і шматдзетныя маці з Магілёўскай вобласці, якія ўдастоены ордэна Маці.
Пра гісторыю Беларусі за прамінулыя 100 гадоў прысутным у зале Палаца культуры вобласці распавёў і святочны канцэрт, багата ілюстраваны дакументальнай фота- і кінахронікай.

 

Міхась КАРПЕЧАНКА.
Фота аўтара

­
Поделиться:

Афиша и объявления

18 апреля
24 и 26 апреля 2024 года в районном центре культуры (г.Белыничи, ул.Советская, д.20) будет проводиться республиканская молодежная ярмарка вакансий по вопросу...
4 апреля
Прием граждан 12 апреля 2024 г. с 9.00 в здании райисполкома проведет выездной прием граждан и представителей юридических лиц помощник Президента...
4 апреля
В здании райисполкома проведет выездной прием граждан Министр архитектуры и строительства Республики Беларусь Пархамович Руслан Викторович.
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00