Четверг, 18 апреля 2024 года
Russian Belarusian English
28 февраля

ЗЛЁТ ПЕРАДАВІКОЎ

­Ад веку ў век пашана людзям працы
У мінулую суботу ў раёне прайшоў традыцыйны злёт перадавікоў народнай гаспадаркі, падчас якога былі падведзены вынікі за мінулы год ва ўсіх сферах дзейнасці і ўшанаваны лепшыя працаўнікі.
Напачатку хочацца адзначыць, што сёлетні год, як і мінулы праходзіць пад знакам малой радзімы. Таму сімвалічна, што на ўрачыстасць завіталі знакамітыя ўраджэнцы Прыдруцкага краю: старшыня Дзяржпагранкамітэта Беларусі генерал-маёр Анатоль ЛАПО, намеснік старшыні абласной арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын”, ганаровы грамадзянін Бялыніцкага раёна Раіса ЛЫЧКОЎСКАЯ, дырэктар Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветніцкай работы Алег ХМЯЛЬКОЎ.

У ліку запрошаных гасцей прысутнічалі старшыня абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК Віктар ГЕЙДЭЛЬ, начальнік абласнога ўпраўлення культуры, першы сакратар абкама КПБ Алег СТЭЛЬМАШОК, старшыня райсавета дэпутатаў Андрэй ГАНЧУК, дэлегацыі Круглянскага, Шклоўскага, Клічаўскага і Магілёўскага раёнаў.
З прывітальным словам да прысутных звярнуўся старшыня райвыканкама Анатоль ШЧУПЛЯНКОЎ. Ён адзначыў, што нягледзячы на некаторыя складанасці, ў нашым раёне выкананы запланаваныя паказчыкі па экспарце тавараў, працаўладкаванні працаздольных грамадзян на зноў створаныя рабочыя месцы, павысіліся тэмпы росту аб’ёму будаўніча-мантажных работ. Напрыклад, у мінулым годзе было пабудавана больш за 5800 м2 агульнай плошчы жылля, што складае 150% да запланаванага. Таксама кіраўнік раёна павіншаваў з высокімі дасягненнямі калектывы ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, Нежкаўскай АУАП і Вішоўскай СШ, якія па выніках працы за 2018 год сталі лепшымі ў вобласці.
Спецыяльныя прэміі райвыканкама “Чалавек года” на свяце былі ўручаны ў вытворчай сферы – дырэктару ПМК-241 Уладзіміру РАМАНЕНКУ, у намінацыі “Невытворчая дзейнасць” – настаўніку СШ № 2 Алене СІЛКІНАЙ і ў намінацыі”Грамадска-палітычная дзейнасць” – дырэктару ДЛГУ “Бялыніцкі лясгас” Юрыю ЗАБЛОЦКАМУ.
Спецыяльнай прэміяй імя В. К. Бялыніцкага-Бірулі адзначана дзяцячая школа мастацтваў (дырэктар – Таццяна ГАРНАСТАЙ).
Шэраг узнагарод: дыпломы райвыканкама, ганаровыя пераходныыя сцягі, грашовыя прэміі атрымалі лепшыя прадпрыемствы і арганізацыі, члены працоўных калектываў, спіс якіх надрукаваны ў “Зары над Друццю” ад 23 лютага бягучага года.
Падчас урачыстасці выступіў начальнік абласнога ўпраўлення культуры Алег Стэльмашок, які павіншаваў прысутных з высокімі дасягненнямі ў працы, і асабліва – у сферы культуры, прадстаўнікі якой дастойна абараняюць гонар раёна на сцэнічных пляцоўках абласнога, рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўню. Таксама Алег Уладзіміравіч уручыў Ганаровую грамату аблвыканкама за шматгадовую дабрасумленную працу машыністу бульдозера ААТ ПМК-82 “Вадбуд” Віктару ШАХАЛЕНКУ і Падзяку Магаблвыканкама Аксане АНДРЭЕВАЙ, загадчыку радзільна-гінекалагічнага аддзялення ЦРБ.
Як сакратар абкама КПБ Алег Стэльмашок уручыў юбілейныя медалі “100 год БССР” Мікалаю ПАДАБЕДУ, Кацярыне ЗАЙЦАВАЙ, Ганне ХМЯЛЬКОВАЙ, Інэсе ЗАЙКОЎСКАЙ, Але БОНДАРАВАЙ, Наталлі ЧЫКІНДЗІНАЙ і Генадзю БАРЫСАВУ.
Свае віншаванні перадавікам раёна, усім прысутным на злёце а таксама з нагоды Дня абаронцаў Айчыны – усім мужчынам, адрасаваў старшыня Дзяржпагранкамітэта Беларусі генерал-маёр Анатоль Лапо. Ён уручыў падзякі старшыні Дзяржпагранкамітэта калектывам цэнтралізаванай клубнай сістэмы і МЦ “Ветразь” за актыўную работу па грамадска-патрыятычным выхаванні маладога пакалення. Падзякі таксама аб’яўлены Яўгену і Алегу СІДАРОВІЧАМ, якія праходзілі тэрміновую воінскую службу ў Пагранічных войсках. Юбілейныя медалі “100 год органам пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь” Анатоль Пятровіч уручыў начальнікам РАНСа Віталю ВОРАНАВУ, штаба РАУС – Дзмітрыю ІГНАТОВІЧУ, ваеннаму камісару Бялыніцкага і Круглянскага раёнаў Мікалаю ГАМОЛКУ, майстру ДЛГУ “Бялыніцкі лясгас”, воіну-інтэрнацыяналісту, пагранічніку Юрыю ЛЫСКО. Аддзяленню дззённага знаходжання для інвалідаў РЦСАН Анатоль Пятровіч перадаў каштоўны падарунак.
Эстафету віншаванняў прадоўжыла яшчэ адна зямлячка, намеснік  старшыні абласной арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын” Раіса Лычкоўская, якая ўручыла каштоўныя падарункі ад “БСЖ” жанчынам-працаўніцам: начальніку паштовага аддзялення ў Цяхціне Вользе АДНАКЛУБАВАЙ, медсястры ЦРБ Любові НІКАЛАЕНКА і санітарцы дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў Надзеі ДРАЧОВАЙ.
Словы ўдзячнасці за цёплыню і ўтульнасць, з якой сустракаюць на Бялыніцкай зямлі, а таксама віншаванні са святамі 23 лютага і 8 сакавіка выказаў яшчэ адзін наш зямляк, дырэктар Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветніцкай работы Алег Хмялькоў. Ён адзначыў каштоўным падарункам аператара машыннага даення ААТ “Новая Друць” Таццяну ШУТОВУ – за старанную працу і актыўны ўдзел у мастацкай самадзейнасці.
Віншаванні і цёплыя словы працаўнікам аграрнага сектара Бялыніччыны і асабліва СВК “Калгас “Радзіма” выказаў старшыня абласной арганізацыі галіновага прафсаюза Віктар Гейдэль. Ён нагадаў пра нядаўнюю ўрачыстасць, 100-годдзе Мінсельгасхарчу, падчас якой калектыву сельгаспрадпрыемства і яго старшыні Аляксандру ЛАПАЦЕНТАВУ была аб’яўлена падзяка Прэзідэнта Беларусі. Падчас раённага злёту перадавікоў Віктар Эдвардавіч уручыў ганаровыя граматы і падзячныя пісьмы камітэта па сельскай гаспадарцы і абкама прафсаюза АПК шэрагу працаўнікоў СВК “Калгас “Радзіма”.
Пераможцаў раённага агляду-конкурсу на лепшую прафсаюзную пярвічку 2018 года адзначыла старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў, якія ўваходзяць у ФПБ, Святлана ПАТАПЧЫК. Адпаведна, першае, другое і трэцяе месцы занялі прафсаюзныя пярвічкі Вішоўскай СШ (старшыня – Ала ДЗЯМІДАВА), СВК “Калгас “Радзіма” (Вольга ВАРФАЛАМЕЕВА) і БУКП “Жылкамгас” (Максім СТУКАЛАЎ”. Яны атрымалі дыпломы і грашовыя прэміі. Таксама Святлана Патапчык і старшыня РК прафсаюза работнікаў АПК Віктар ШЧУПЛЯНКОЎ, а таксама старшыня РА ГА “Беларускі фонд Міру” Таццяна МЯКШЫНА  ўручылі граматы і граш­овыя прэміі працаўнікам шэрагу арганізацый і прадпрыемстваў раёна.
­
Па традыцыі свае віншаванні перадавікам Прыдруцкага кра­ю адрасавалі прадстаўнікі суседніх раёнаў Круглянскага, Клічаўскага, Шклоўскага і Магілёўскага. Святочны настрой для прысутных стваралі лепшыя творчыя калектывы і выканаўцы РЦК, а таксама запрошаныя госці – вакальная група ансамбля пагранічнай службы Беларусі, зорка айчыннай эстрады Ульяна ШЭЛАХ.
Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.
Фота аўтара і Алены БЫКАВАЙ. Поделиться:

Афиша и объявления

18 апреля
24 и 26 апреля 2024 года в районном центре культуры (г.Белыничи, ул.Советская, д.20) будет проводиться республиканская молодежная ярмарка вакансий по вопросу...
4 апреля
Прием граждан 12 апреля 2024 г. с 9.00 в здании райисполкома проведет выездной прием граждан и представителей юридических лиц помощник Президента...
4 апреля
В здании райисполкома проведет выездной прием граждан Министр архитектуры и строительства Республики Беларусь Пархамович Руслан Викторович.
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00