Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

1 апреля

Сімвал памяці аб подзвігу народа

­ Пасадка дрэў, прымеркаваная да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецкa-фашысцкіх ­захопнікаў, прайшла ў лесапаркавай зоне ў раёне вуліцы Паркавая Бялынічаў.­
Актывісты раённага аб’яднання прафсаюзаў, якія ўваходзяць у Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі, РА ГА “Беларускі саюз жанчын”, “Белая Русь”, “Фонд міру” і “БРСМ” высадзілі больш за дзвесце саджанцаў клёнаў і елак як сімвал памяці Перамогі нашага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
– Праз гэтыя дрэвы мы ўшаноўваем памяць аб тых, хто цаной свайго жыцця, уласным гераізмам набліжаў Перамогу, – адзначыў актывіст раённага аб’яднання прафсаюзаў, што ўваходзяць у ФПБ, загадчык сектара спорту і турызму райвыканкама Васіль КРАЎЦОЎ, які таксама прыняў удзел у пасадцы дрэў. – Яны стануць сімвалам сувязі пакаленняў і будуць напамінаць нашчадкам аб вялікім подзвігу нашага народа.
Тэкст і фота Марыі ШУТ.

­­
Поделиться: