Вторник, 23 апреля 2024 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - Заўсёды імкнуся быць максімальна даступным
3 апреля

Заўсёды імкнуся быць максімальна даступным

Дзмітрый ГОБАРАЎ, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Шклоўскай выбарчай акрузе № 90, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце.
На працягу 2018 года былі праведзены дзве сесіі Палаты прадстаўнікоў, на якіх прыняты шэраг заканадаўчых рашэнняў, накіраваных на далейшы рост дабрабыту людзей, забеспячэнне занятасці насельніцтва, паляпшэнне бізнес-клімату, актывізацыю інавацыйнай і інвестыцыйнай дзейнасці і інш. Дэпутаты разгледзелі 118 законапраектаў, у тым ліку 40 – аб ратыфікацыі міжнародных дагавораў. Па-ранейшаму галоўнымі задачамі ў галіне міжнароднага супрацоўніцтва застаюцца прасоўванне вобразу Беларусі на сусветнай арэне як ІТ-краіны, ідэі паглыблення эканамічнай інтэграцыі на кантыненце. Актуальныя пытанні ўзаемадзеяння абмяркоўваліся падчас сустрэч з парламенцкімі дэлегацыямі Балгарыі, Вялікабрытаніі,  Узбекістана, Францыі і Чэхіі, Індыі, а таксама ў ходзе перамоў з кіраўнікамі знешнепалітычных ведамстваў Манголіі, Румыніі і Эквадора. У міжнароднай дзейнасці можна адзначыць прыкметныя змены дынамікі і якасці двухбаковых кантактаў, умацаванне іміджу Беларусі і яе парламента на міжнароднай арэне.
У рамках кампетэнцыі Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце ў 2018 годзе падрыхтаваны да разгляду 5 законапраектаў, праведзены 13 пасяджэнняў, у тым ліку 2 выязныя – у Бялыніцкім, Івацэвіцкім і Бярозаўскім раёнах, дзе прадметам абмеркавання сталі пытанні добраўпарадкавання населеных пунктаў.
У мінулагоднім маі па ініцыятыве Пастаяннай камісіі адбылося пасяджэнне круглага стала на тэму “Далучэнне моладзі да парламенцкай дзейнасці, фарміраванне прававой і палітычнай культуры”, у якім прынялі ўдзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, прадстаўнікі Міністэрства адукацыі, абласных і гарадскіх саветаў дэпутатаў, Брэсцкага аблвыканкама, Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Беларусі, а таксама навуковых арганізацый і асветніцкіх устаноў, студэнты БДЭУ і іншыя зацікаўленыя. У ходзе яго абмяркоўваліся пытанні забеспячэння эфектыўнага супрацоўніцтва моладзевых і дзіцячых аб’яднанняў з органамі дзяржаўнай улады і мясцовага самакіравання; выхавання і навучання перспектыўных кадраў, здольных да кіраўнічай дзейнасці; вывучаўся вопыт стварэння моладзевых парламентаў і іншых прадстаўнічых моладзевых аб’яднанняў, якія дазваляюць фарміраваць асноўную грамадзянскую пазіцыю моладзі.
У кастрычніку адбылося пашыранае пасяджэнне Пастаяннай камісіі па разглядзе Праграмы дзейнасці Урада Рэспублікі Беларусь на 2018 – 2020 гады, галоўнай мэтай якой з’яўляецца павышэнне даходаў і якасці жыцця насельніцтва.
У складзе рабочых груп Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з парламентамі Балгарыі, Венгрыі, Польшчы, Ісламскай Рэспублікай Пакістан мною ажыццяўляецца пэўная дзейнасць, накіраваная на развіццё і ўмацаванне ўзаемавыгадных гандлёва-эканамічных адносін, што спрыяе аўтарытэту нашай краіны ў свеце. У кастрычніку 2018 года рабочая група па супрацоўніцтве з парламентам Ісламскай Рэспублікі Пакістан, кіраўніком якой я з’яўляюся, была запрошана на прыём да Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Пакістана ў Рэспубліцы Беларусь Ліне Салім Моаззам. У ходзе прыёму абмеркаваны пытанні пашырэння двухбаковага палітычнага дыялогу, развіцця міжпарламенцкага супрацоўніцтва, інтэнсіфікацыі гандлёва-эканамічных і культурных сувязяў. У верасні ў ліку дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў прыняў удзел у выязным семінары-нарадзе ў Магілёве з  удзелам членаў Савета Рэспублікі, дзе кіраўніцтвам аблвыканкама было арганізавана абмеркаванне актуальных праблем рэгіёну.
У рамках дзейнасці рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па вывучэнні праблематыкі смяротнага пакарання як інструмента пакарання быў праведзены шэраг мерапрыемстваў з удзелам замежных гасцей. Падчас іх разгледжаны вынікі абмеркавання пытанняў смяротнага пакарання, палітычныя, прававыя і міжнародныя аспекты названай праблематыкі.
Прыярытэтным кірункам у сваёй дэпутацкай дзейнасці лічу працу з насельніцтвам выбарчай акругі. Аналіз сітуацыі на месцах, прамы кантакт з выбаршчыкамі дазваляюць яшчэ раз ацаніць правільнасць прынятых рашэнняў, убачыць наспелыя праблемы, намеціць шляхі іх вырашэння. Заўсёды імкнуся быць максімальна даступным для выбаршчыкаў, рэгулярна сустракаюся з кіраўніцтвам вобласці і раёнаў, прадпрыемстваў акругі, праводжу асабістыя прыёмы, сустрэчы ў калектывах, асвятляю сваю працу ў сродках масавай інфармацыі, у сетцы інтэрнэт.
За 2018 год у Шклоўскай выбарчай акрузе мною праведзена 37 асабістых прыёмаў, прыняты 177 грамадзян, разгледжана 115 індывідуальных зваротаў, 19 калектыўных. 18 зваротаў паступілі ў ходзе правядзення прамых тэлефонных ліній.
Па характары пастаўленых пытанняў самымі актуальнымі з’яўляюцца праблемы камунальна-бытавой сферы: захаванне і рамонт жылога фонду, у прыватнасці, правядзенне капітальнага рамонту, у тым ліку даху, ацяплення, водазабеспячэння; збор цвёрдых камунальных адходаў; ачыстка шахтавых калодзежаў; нездавальняючая якасць пітной вады і іншыя. У справаздачным годзе па дадзеных пытаннях паступілі 36 зваротаў, што складае 41,4% ад іх агульнай колькасці. Значная частка зваротаў тычылася пытанняў добраўпарадкавання населеных пунктаў – 30 (34,5%). Найчасцей жыхары акругі звярталіся адносна рамонту дарог і тратуарных дарожак, прывядзення ў належны стан прыдамавых тэрыторый, функцыянавання вулічнага асвятлення.
 Акрамя таго, былі пытанні выканання жыллёвага заканадаўства (18, альбо 20,7%), па транспартным забеспячэнні (6, ці 6,9%).                   6 зваротаў (6,9%) паступілі па пытаннях аказання садзейнічання ў развіцці фермерскіх і вядзення асабістых падсобных гаспадарак. Па пытаннях працы і заработнай платы паступілі 9 зваротаў, з іх 8 (9,2%) на тэму працаўладкавання.
У мінулым годзе разгледжаны 4 звароты кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў і прыватных індывідуальных прадпрымальнікаў.
Для павышэння выніковасці працы з насельніцтвам выбарчай акругі сваю дзейнасць ажыццяўляю ў цесным узаемадзеянні з мясцовымі выканаўчымі і прадстаўнічымі органамі, іх службамі, міністэрствамі. У мэтах вырашэння пастаўленых пытанняў практыкую выезд на месца, правядзенне сходаў грамадзян сумесна з прадстаўнікамі мясцовых органаў улады, абласных і рэспубліканскіх служб.
Ні адзін зварот не пакінуты мною без увагі. Большасць іх вырашана станоўча або знаходзяцца ў стадыі рашэння, некаторыя ўзяты на кантроль. Для вырашэння часткі іх неабходна дэталёвае вывучэнне, прыняццё дадатковых мер, значныя капіталаўкладанні, а таксама выкананне шэрагу іншых мерапрыемстваў. Частка паступіўшых пытанняў патрабуе судовага разбіральніцтва.
За справаздачны перыяд былі праведзены 68 інфармацыйных сустрэч з працоўнымі калектывамі выбарчай акругі.
Вялікую ўвагу надаю ўдзелу ў грамадсказначных і святочных мерапрыемствах, якія праводзяцца ў акрузе, дабрачыннай дзейнасці, працы з моладдзю, ветэранамі.
Паважаныя выбаршчыкі Бялыніцкага раёна! І ў далейшым мая працоўная дзейнасць будзе накіравана на максімальнае выкананне палажэнняў перадвыбарчай праграмы і вырашэнне пытанняў, якія вы ставіце ў сваіх зваротах да мяне.

­
Поделиться:

Афиша и объявления

18 апреля
24 и 26 апреля 2024 года в районном центре культуры (г.Белыничи, ул.Советская, д.20) будет проводиться республиканская молодежная ярмарка вакансий по вопросу...
4 апреля
Прием граждан 12 апреля 2024 г. с 9.00 в здании райисполкома проведет выездной прием граждан и представителей юридических лиц помощник Президента...
4 апреля
В здании райисполкома проведет выездной прием граждан Министр архитектуры и строительства Республики Беларусь Пархамович Руслан Викторович.
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00