Пятница, 19 апреля 2024 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - Дрэва як сімвал гісторыі сям’і
10 апреля

Дрэва як сімвал гісторыі сям’і

­­Жыхары Бялыніччыны далучыліся да рэспубліканскага экалагічнага праекта “Парк сямейных дрэў”, які стартаваў у нашай вобласці напрыканцы сакавіка. У рамках яго ў Месяцавым парку райцэнтра на мінулым тыдні закладзена Алея сямейных дрэў. ­
Саджанцы, прадастаўленыя ДЛГУ “Бялыніцкі лясгас”, рыдлёўкі і шыльды з прозвішчамі сем’яў былі прыгатаваны загадзя і чакалі бялынічан. Ганаровая місія – пасадзіць першыя дрэўцы, стаць “адкрывальнікам” новай алеі – выпала адразу дзесяці сем’ям. Моцным, дастойным, на якіх можна раўняцца.
– Сённяшняе мерапрыемства праводзіцца ў рамках Года малой радзімы, – распавёў начальнік райінспекцыі ПРіАНА Юрый СІМАНАЎ. – Думаю, што кожнаму з вас будзе прыемна ўпрыгожыць парк роднага горада сямейным дрэўцам. Сёння на алеі з’явяцца першыя дзесяць, але ў хуткім часе іх абавязкова стане больш.
Ён звярнуўся да прысутных з просьбай распавядаць аб праекце сваім сябрам, знаёмым, што ў іх таксама ёсць магчымасць адзначыць сябе і свой род, бо ў парку знойдуцца месцы для дрэўца кожнай жадаючай сям’і.
Дружна, весела высадзілі маладыя сем’і саджанцы, устанавілі каля іх інфармацыйныя шыльды, абяцалі даглядаць за сваімі сімваламі сямейнай гісторыі, перадаваць клопат пра іх нашчадкам.
– У праекта цудоўная задумка, – адзначылі Аляксандр і Лілія СВІРЭЙКІ, якія паўдзельнічалі ў адкрыцці алеі. – Дрэва стала своеасаблівым сімвалам гісторыі нашай сям’і. Цяпер будзе нагода часцей наведваць гэты парк усёй сям’ёй – разам з сыночкам Арсеніем і дачушкай Алісай, бо сямейнаму дрэву патрэбен належны догляд. Нягледзячы на тое, што жывём не так блізка, з задавальненнем будзем наведвацца сюды.
Падтрымалі сказанае і астатнія дзевяць сем’яў – Ільі і Таццяны ЦІКУНОВЫХ, Ірыны і Івана БЕЛЯЎЦЭВЫХ, Юрыя і Вікторыі ПАЧАЧУЕВЫХ, Сяргея і Алены ЖАРНОЎСКІХ, Дзмітрыя і Марыны ШАБУСАВЫХ, Вадзіма і Ірыны КАЗІМІРСКІХ, Валерыя і Юліі ЦВЫР, Віктара і Лізаветы СВІРЭЙКАЎ, Андрэя і Веранікі ЛАПО, дрэвы якіх у хуткім часе пусцяць глыбокія карані на роднай зямлі. А само дэкаратыўнае дрэва будзе расці з кожным годам усё вышэй і вышэй, распавядаючы аб любві і міры сям’і, якая калісьці дала яму жыццё.

­

Марыя ШУТ.
Фота аўтара.

­
­ Поделиться:

Афиша и объявления

18 апреля
24 и 26 апреля 2024 года в районном центре культуры (г.Белыничи, ул.Советская, д.20) будет проводиться республиканская молодежная ярмарка вакансий по вопросу...
4 апреля
Прием граждан 12 апреля 2024 г. с 9.00 в здании райисполкома проведет выездной прием граждан и представителей юридических лиц помощник Президента...
4 апреля
В здании райисполкома проведет выездной прием граждан Министр архитектуры и строительства Республики Беларусь Пархамович Руслан Викторович.
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00