Суббота, 20 апреля 2024 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - У мінулую суботу на Бялыніччыне прайшоў чарговы...
17 апреля

У мінулую суботу на Бялыніччыне прайшоў чарговы суботнік

У мінулую суботу на Бялыніччыне прайшоў чарговы суботнік, у якім актыўны ўдзел прынялі калектывы ўстаноў, арганізацый, прадпрыемстваў і гаспадарак.
Па 30 красавіка на Магілёўшчыне праводзіцца месячнік па навядзенні парадку на роднай зямлі, добраўпарадкаванні тэрыторый вытворчых аб’ектаў, агульнага выкарыстання, вуліц, населеных пунктаў.
Раённы штаб па навядзенні парадку распрацаваў план асноўных мерапрыемстваў па добраўпарадкаванні, азеляненні і навядзенні парадку ў горадзе і сельскіх паселішчах, якія неабходна выканаць за час правядзення месячніка і су­ботнікаў. Яно і зразумела, з прыходам вясны і ў пярэдадзень вялікіх майскіх свят усім нам неабходна па добрай і даўняй традыцыі навесці ўзорны парадак на тэрыторыях, дзе працуем і жывём, дзе бавім свой вольны час і адпачываем. І гэта з’яўляецца пасільнай задачай для кожнага жыхара раёна, бо ўсе мы павінны праяўляць клопат не толькі аб падтрыманні чысціні ва ўласным жыллі, але і ў  тым асяроддзі, якое нас акружае.

У рамках абласнога месячніка чысціні на Бялыніччыне праведзена шмат мерапрыемстваў добраўпарадкавальнага характару, падчас якіх наводзіўся парадак на тэрыторыях жывёлагадоўчых ферм і комплексаў, машынных двароў, вытворчых, у населеных пунктах. Для прыкладу, у Месяцавым парку райцэнтра закладзена Алея сямейных дрэў, высаджаны елкі па перыметры стадыёна, што знаходзіцца на ўнутрыдамавой тэрыторыі па вуліцы Калініна, праведзена афарбоўка бардзюрных каменяў на цэнтральных вуліцах горада, выдаляліся хмызнякі…
Падчас праведзенага 13 красавіка суботніка таксама выкананы значны аб’ём работ. Напрыклад, работнікі жылкамгаса, райвыканкама, упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, фінансавага аддзела, раённай дзяржаўнай станцыі па насенняводстве, каранціне і ахове раслін, рэдакцыі райгазеты “Зара над Друццю” займаліся ўборкай, навядзеннем парадку і афарбоўкай агароджы на гарадскіх могілках. Прадстаўнікі працоўных калектываў ЦРБ і БУКП ЖКГ фарбавалі драўляную агароджу на Слабадскіх грамадзянскіх могілках, камунальнікі яшчэ ўстанаўлівалі агароджу на Міхалоўскіх могілках, наводзілі парадак на тэрыторыі лесапасадкі каля ракі Друць, кацельні ПМК № 241, уласнай вытворчай базы, займаліся афарбоўкай бардзюрнага каменя. Супрацоўнікі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама рамантавалі і фарбавалі сцэнічную пляцоўку ў Ліпавым гаі. Работнікі аддзела па адукацыі і раённага Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва прыбіралі тэрыторыю МТК “Трылесін” ААТ “Бялынічы”, фарбавалі агароджу комплексу. Запланаваныя віды работ у час суботніка выконвалі таксама работнікі ДРБУ № 170 і ДЭУ № 74, ПМК № 241, паштовай і электроннай сувязі, электрычных сетак, райЦГЭ, РАНС,  раённага ФСАН, дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў, педагогі і выхаванцы дапаможнай школы-інтэрната, іншых арганізацый і ўстаноў.
Работнікі Магілёўскага лесагаспадарчага вытворчага аб’яднання сумесна з прадстаўнікамі ДЛГУ “Бялыніцкі лясгас” на тэрыторыі сядзібы Асавецкага лясніцтва пасадзілі больш за 1200 саджанцаў елкі. Такой акцыяй яны распачалі “Тыдзень лесу”, што кожную вясну праходзіць у нашай краіне.
Наводзіўся парадак сіламі арганізацый і ўстаноў, прадпрыемстваў райцэнтра і ў шэрагу сельскіх паселішчаў – высякаліся хмызнякі, ліквідоўваліся аварыйныя дрэвы, праводзілася добраўпарадкаванне вуліц.
Безумоўна, зроблена ў плане навядзення ўзорнага парадку і добраўпарадкавання, азелянення яшчэ далёка не ўсё.
Месячнік прадаўжаецца… І работы хопіць усім.    
­ У прыватнасці, хацелася б звярнуць увагу на тое, што ўласнікам індывідуальных домаўладанняў, жыхарам шматкватэрных дамоў неабходна ачысціць ад смецця прыдамавыя і прылеглыя да зямельных участкаў тэрыторыі, домаўладальнікам прыватнага сектара трэба адрамантаваць, абнавіць і пафарбаваць агароджы. Падчас навядзення парадку на могілках не павінна заставацца ўбаку ад гэтай працы і вясковае насельніцтва, сваякі і блізкія, сябры пахаваных.
Раённы штаб па навядзенні парадку запрашае далучыцца да актыўнага ўдзелу ў мерапрыемствах месячніка чысціні і суботнікаў усе працоўныя калектывы, насельніцтва раёна, дэпутатаў, органы тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, членаў грамадскіх аб’яднанняў.
­

Міха­сь КАРПЕЧАНКА.
Фота аўтара.

 

­­
­ Поделиться:

Афиша и объявления

18 апреля
24 и 26 апреля 2024 года в районном центре культуры (г.Белыничи, ул.Советская, д.20) будет проводиться республиканская молодежная ярмарка вакансий по вопросу...
4 апреля
Прием граждан 12 апреля 2024 г. с 9.00 в здании райисполкома проведет выездной прием граждан и представителей юридических лиц помощник Президента...
4 апреля
В здании райисполкома проведет выездной прием граждан Министр архитектуры и строительства Республики Беларусь Пархамович Руслан Викторович.
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00