Четверг, 28 марта 2024 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - Усвядоміць задачы. Адчуць персанальную адказнасць....
16 мая

Усвядоміць задачы. Адчуць персанальную адказнасць. Навучыць падначаленых

Чатыры тэматычныя навучальна-практычныя семінары-нарады абласнога ўзроўню 15 мая бягучага года прайшлі на базе бялыніцкага ААТ “Аграсэрвіс”.
Лагічным прадаўжэннем іх стала выязное пасяджэнне калегіі камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама, удзел у якім прынялі губернатар Леанід Заяц, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - інспектар Магілёўскай вобласці Міхаіл Русы, старшыня Бялыніцкага райвыканкама Анатоль Шчуплянкоў, кіраўнікі раёнаў Прыдняпроўскага краю, начальнікі і іхнія намеснікі па жывёлагадоўлі рэгіянальных упраўленняў па сельскай гаспадарцы і харчаванні, галоўныя ветурачы раёнаў, прадстаўнікі Магілёўскага дзяржплемпрадпрыемства і іншыя зацікаўленыя адказныя пасадавыя асобы.
Лён любіць паклон
На льняным полі паблізу вёскі Кардон, што мяжуе з Круглянскім раёнам, прайшоў абласны семінар-нарада па стратэгіі развіцця льнаводчай галіны Магілёўшчыны, удзел у якім пад старшынствам першага намесніка старшыні аблвыканкама Васіля Акуліча прынялі прадстаўнікі сыравінных зон і льнозаводаў Прыдняпроўскага краю, спецыялісты і кіраўнікі РУП “Інстытут лёну”, “Інстытут абароны раслін”, “Магілёўская ОСХОС НАН Беларусі”, Цэнтра павышэння кваліфікацыі кіраўнічых работнікаў і спецыялістаў аблсельгасхарчу. На семінары прадметна разгледжаны тэмы правядзення догляду за пасевамі льну-даўгунца ў бягучым сезоне, асаблівасцяў яго вырошчвання ва ўмовах сёлетняга года, прааналізаваны магчымасці выкарыстання перспектыўных гатункаў і нюансы рэгулявання і настроек апрацоўчых машын і агрэгатаў.  

Дамінантныя кропкі прыросту
Тры наступныя тэматычныя навучальна-практычныя абласныя семінары-нарады былі падпарадкаваны выпрацоўцы тактыкі і стратэгіі забеспячэння павелічэння вытворчасці жывёлагадоўчай сыравіны.
Удзельнікі іх наведалі значна паноўлены МТК у аграгарадку Іскра ААТ “Аграсэрвіс”, функцыяванне і арганізацыя працы якога, па словах старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Віктара Віткоўскага, павінна быць дакладна перанята і захавана кожным раёнам, кожнай гаспадаркай Магілёўскай вобласці.
-Вы пабачылі тут тое, што павінна быць у кожным сельгаспрадпрыемстве, на кожным МТК, – паставіў канкрэтную задачу старшыням райвыканкамам і адпаведным пасадавым асобам Віктар Іванавіч. – Гэта – наша найгалоўнейшае на сёння патрабаванне.
Семінарысты на комплексе пазнаёміліся з арганізацыяй працы артапедычнай службы, вопытам выкарыстання сканера ўльтрагукавога абследвання кароў, які дазваляе дакладна кантраляваць выяўленне ахвоты і асаблівасцяў працякання цяжарнасці жывёлы на тры месяцы раней чым пры звычайным метадзе, упарадкаваннем прыкомплексавай тэрыторыі, тэхналогіяй перазалужэння пашы, вопытам узвядзення прафілакторыя для цялятак і будаўніцтва вытворчых памяшканняў па малазатратных тэхналогіях на прыкладзе СВК “Калгас “Радзіма”.
Малако ў каровы на языку. Гэту народную мудрасць не абверг яшчэ ніводзін нават самы скептычны філосаф і гаспадар.
Багатая і якасная кармавая база з’яўляецца надзейным падмуркам для развіцця малочнай і мясной жывёлагадоўлі, павелічэння аб’ёмаў вытворчасці адпаведнай прадукцыі. У гэтым кірунку пастаянна працуюць і навукоўцы, і практыкі. На сёння адной з асноўнай магчымасцю забеспячэння кармавой бяспекі для жывёлы з’яўляецца гэтак званае куліснае вырошчванне травяной масы.  
З асаблівасцямі тэхналогіі нарыхтоўкі кансерваваных травяных кармоў з сумесі азімых жыта і крыжакветкавых культур  з прымяненннем кансервантаў і назапашвання іх у палімернай плёнцы удзельнікі семінара пазнаёміліся на полі паблізу пасёлка Крайні. А спецыялісты, навукоўцы далі не толькі падрабязныя тлумачэнні, але і талкова адказалі на ўсе пытанні семінарыстаў.
Асаблівасці арганізацыі пашавага ўтрымання дойнага статка сталі наступнай тэмай сімінара. Першы намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Алег Маслак фактычна прачытаў лекцыю па варыянтнасці пашавага ўтрыманння кароў і атрыманні магчымых пераваг. Як трэба арганізоўваць гэту працу і што неабходна на выпасе – усё тое канкрэтна пабачылі семінарысты на адным з выпасных поляў ААТ “Аграсэрвіс”.
Адказнасці не мінаваць. Падвядзенне вынікаў праведзеных на базе бялыніцкага ААТ “Аграсэрвіс” чатырох тэматычных навучальна-практычных семінараў-нарад абласнога ўзроўню і вынікаў працы аграпрамысловага комплексу рэгіёну за першы квартал гэтага года адбылося на выязным пасяджэннеі калегіі камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама, удзел у якім, нагадаем, прынялі губернатар Леанід Заяц, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - інспектар Магілёўскай вобласці Міхаіл Русы, старшыня Бялыніцкага райвыканкама Анатоль Шчуплянкоў.
­У справаздачных дакладах старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Віктара Віткоўскага, яго першага намесніка па жывёлагадоўлі Алега Маслака былі пастаўлены канкрэтныя задачы і названы канкрэтныя тэрміны іх вырашэння па вывядзенні жывёлагадоўчай галіны вобласці са стану гаспадарніцка-эканамічнай стагнацыі.
Старшыня аблвыканкама Леанід Заяц прыняў шэраг кадравых рашэнняў і прапанаваў прадоўжыць абмеркаванне тэмы на чарговым пасяджэнні абласнога выканаўчага камітэта, дзе будзе разглядацца пытанне аб сацыяльна-эканамічным развіццці Магілёўшчыны за першы квартал бягучага года. Пры гэтым Леанід Канстанцінавіч адзначыў, што ў Магілёўскай вобласці, як і ў яе кадрах маецца добры патэнцыял, каб дастойна выглядаць на фоне Беларусі. Проста ўсім трэба па максімуму задзейнічаць свой вопыт, уласныя сілы, уменні і дакладна давесці пастаўленыя задачы да ўсіх падначаленых, уключаючы работнікаў жывёлагадоўчай і раслінаводчай галін, і навучыць іх.

­
Поделиться:

Афиша и объявления

25 марта
29 марта 2024 г. в 15.00 на первом этаже в зале заседания государственного учреждения «Белыничский районный центр по обеспечению деятельности бюджетных...
18 марта
27 марта 2024 г. с 11.00 до 13.00 в кабинете № 6 Белыничского райисполкома (г.Белыничи, ул.Советская, 29) личный прием граждан и юридических лиц проведет...
18 марта
21 марта 2024 года на территории Могилевской области (в том числе Белыничского района) будет проводиться проверка системы оповещения. Возможны включения...
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00