Вторник, 16 апреля 2024 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - У райцэнтры прайшла грамадска-прафілактычная...
21 мая

У райцэнтры прайшла грамадска-прафілактычная акцыя “Бялыніцкі раён – тэрыторыя здароўя”

­­­Старт акцыі па здаровым ладзе жыцця дала намеснік старшыні райвыканкама Ірына ФУРСАВА. Яна павіншавала ўсіх аматараў спорту са святам – днём работнікаў фізічнай культуры і спорту, пажадала ўдзельнікам мерапрыемстваў пазітыву і здароўя. Затым ад РА ГА “Беларускі саюз жанчын” уручыла граматы і каштоўныя падарункі жанчынам, якія працуюць у фізкультурна-спартыўнай сферы раёна. Гэта настаўнікі фізічнай культуры СШ № 1 мя М.І. Пашкоўскага Марыя ПАТРЫНА, СШ       № 2 – Святлана КРАЎЦОВА, намеснік дырэктара СДЮШАР Таццяна ЗДРУК і дырэктар ФАКу “Друць” Таццяна ЧАРНОВА. 
Праграма выхаднога дня для ўдзельнікаў акцыі была вельмі насычанай. Сімвалам здаровага ладу жыцця сталі зялёныя стужкі. Іх валанцёры райЦГЭ павязвалі ўдзельнікам мерапрыемстваў. Гэта азначала, што пачынаючы з сённяшняга дня здароўю дадзена “зялёнае святло”.

Госці акцыі пабачылі паказальныя выступленні барцоў аб’яднанняў МЦ “Ветразь” па рукапашным баі, “Юныя кінолагі” і службовых сабак раённага аддзялення Дэпартамента аховы.
Для моладзі і актывістаў прафсаюзных пярвічак арганізацый і ўстаноў раёна быў арганізаваны лёгкаатлетычны крос “Марафон здароўя”.
Цікава было і на інтэрактыўнай пляцоўцы, якую арганізавалі супрацоўнікі РАНС. У гульнёвай форме ратавальнікі навучалі дзяцей бяспечным паводзінам, а таксама знаёмілі з прафесійнай тэхнікай. Усе ахвотныя маглі пабываць за рулём пажарнай машыны, а асабліва смелыя – падняцца на вышцы і пабачыць родны горад з вышыні птушынага палёту.
Не менш жадаючых падтрымаць здаровы лад жыцця было і на антытытунёвай пляцоўцы “Сустракаем лета без цыгарэты”, арганізаванай РК ГА “БРСМ”. Дзеці і дарослыя забівалі цвікі ў муляж цыгарэты і тым самым абяцалі ніколі не паддавацца шкоднай звычцы.
У ФАКу “Друць” актыўную работу распачала міні-паліклініка. Там можна было атрымаць кансультацыю кардыёлага, неўролага, тэрапеўта, анколага, эндакрынолага, зрабіць агульны і біяхімічны аналізы крыві, глюкаметрыю, ЭКГ.
Аматары дыет і правільнага харчавання маглі вызначыць на спецыяльным прыборы індэкс масы цела і наяўнасць тлушчу ў сваім арганізме, а таксама атрымаць ад медыкаў карысныя парады па падборы для свайго рацыёну “здаровых” прадуктаў.
­ Таксама ў рамках акцыі “Бялыніцкі раён – тэрыторыя здароўя­” на пляцоўцы каля ФАКу “Друць” прайшла спартландыя сярод школьнікаў, а ў спартыўнай зале комплексу – таварыскія сустрэчы юных гандбалістаў СДЮШАР.
Не давалі засумаваць гледачам выхаванцы дзіцячай школы мастацтваў і салісты РЦК. Яны зладзілі цудоўны канцэрт.
Напрыканцы мерапрыемстваў галоўны санітарны ўрач райЦГЭ Алена Дамарацкая ўручыла пераможцам і ўдзельнікам спаборніцтваў граматы і салодкія прызы.
­
­­ Поделиться:

Афиша и объявления

4 апреля
Прием граждан 12 апреля 2024 г. с 9.00 в здании райисполкома проведет выездной прием граждан и представителей юридических лиц помощник Президента...
4 апреля
В здании райисполкома проведет выездной прием граждан Министр архитектуры и строительства Республики Беларусь Пархамович Руслан Викторович.
3 апреля
Филиал «Радио, телевидение и связь» информирует Вас о проведении планово-профилактических работ на ОРТПС Могилев 17.04.2024 с 09.15 до 15.00.
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00