Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

27 мая

Дзень грамадзянскай абароны. Падрыхтаваліся тэарэтычна і практычна

­­­У мінулую суботу ў райцэнтры прайшло традыцыйна­е маштабнае мерапрыемства – Дзень грамадзянскай абароны.
У гарадскім парку Ліпавы гай сабраліся шаснаццаць каманд санітарных і добраахвотных пажарных дружын арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў раёна, каб у чарговы раз даказаць, што ў выпадку ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі яны гатовы яе своечасова ліквідаваць.
Адкрыць мерапрыемства ўрачыстым узняццем Дзяржаўнага сцяга Беларусі далі магчымасць прадстаўнікам каманд-пераможцаў леташніх спаборніцтваў – ПМК № 241 і СВК “Калгас “Радзіма”.
Распачаўся Дзень грамадзянскай абароны з прадстаўлення тушэння ўмоўнага пажару, якое прадэманстравалі супрацоўнікі РАНС. Ва ўдзельнікаў і гасцей мерапрыемства была магчымасць наглядна ўбачыць, з якой хуткасцю гарыць пенапласт, якім сёння ўцяпляюць практычна кожны дом.

Перад пачаткам спаборніцтваў старшыня арганізацыйнага камітэта Дзмітрый ДАВЫДАЎ пажадаў удзельнікам іх поспехаў і добрага настрою на перамогу. І пасля правядзення лёсавання каманды па чарзе праяўлялі свой прафесіяналізм і аператыўнасць.
Удзельнікі добраахвотных пажарных дружын ратавалі ўмоўна пацярпелых, пераадольвалі на сваім шляху перашкоды, каб як мага хутчэй дабрацца да гарачага полымя і ліквідаваць яго. А прадстаўнікі санітарных фарміраванняў дэманстравалі свае веды па медыцынскай падрыхтоўцы, тэарэтычна і практычна адказвалі на пытанні білетаў.
Завяршыўся Дзень грамадзянскай абароны урачыстым узнагароджаннем пераможцаў спаборніцтваў.
Самай дасведчанай у сферы медыцыны аказалася санітарная дружына аддзела па адукацыі райвыканкама. Другое месца ў каманды ПМК № 241, трэцяе – дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў.
­ Па выніках спаборніцтваў сярод добраахвотных пажарных дружын не было роўных прадстаўнікам ПМК № 241. На другім і трэцім месцах – аддзел па адукацыі райвыканкама і раён газазабеспячэння.
Лепшай санітарнай дружынніцай сёлета прызнана прадстаўніца каманды ПМК № 241 Алеся ПАДАБЕД, а ратавальнікам – работнік СВК “Калгас “Радзіма” Уладзімір ДУДАРАЎ.
Сярод механізаваных аварыйна-ратавальных звенняў перамогу атрымала каманда БУКП “Жылкамгас”.
Пераможцы спаборніцтваў ўзнагароджаны дыпломамі райвыканкама і грашовымі прэміямі.
Паказаўшы свае годныя выступленні, бялынічане ў чарговы раз даказалі, што гатовы прадухіліць нават самыя маштабныя аварыйныя сітуацыі. Таму смела можна сцвярджаць, што наша малая радзіма пад надзейнай абаронай.
­

Марыя ШУТ


Выніковы пратакол спаборніцтва сярод добраахвотных пажарных дружын


Назва арганізацыі, прадпрыемства, установы

Эстафета

Канат

Выніковае месца

ПМК № 241

1

1

1

Аддзел па адукацыі райвыканкама

2

4

2

Раён газазабеспячэння

8

2

3

ДЛГУ “Бялыніцкі лясгас”

10

3

4

Райвыканкам

6

8

5

ААТ “Новая Друць”

3

16

6

СВК “Калгас “Радзіма”

4

16

7

ААТ “ПМК № 82 Вадбуд”

5

16

8

Аўтапарк № 7

13

8

9

Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама

14

8

10

БУКП “Жылкамгас”

7

16

11

ДРБУ № 170

15

8

12

Райспажыўтаварыства

9

16

13

Школа-інтэрнат для дзяцей-сірат

11

16

14

Дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў

12

16

15

ААТ “Аграсэрвіс”

16

16

16

Выніковы пратакол спаборніцтва санітарных дружын


Назва арганізацыі, прадпрыемства, установы

Санітарная дружына

Месца

Аддзел па адукацыі райвыканкама

0

1

ПМК № 241

1

2

ДЛГУ “Бялыніцкі лясгас”

2
(у ачагах паражэння)

3

Дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў

2
(без ачагоў паражэння)

3

БУКП “Жылкамгас”

6

4

Школа-інтэрнат для дзяцей-сірат

6

4

СВК “Калгас “Радзіма”

8

5

ААТ “Новая Друць”

11

6

ААТ “Аграсэрвіс”

11

6

Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама

13

Райспажыўтаварыства

13

7

­­
­­ Поделиться: