Официальный сайт
, 15 сентября 2019 года
Погода Белыничи
Информация сайта pogoda.by
Главная - Новости - Новости региона - У Бялыніцкім і Круглянскім раёнах пад старшынствам...
6 июня

У Бялыніцкім і Круглянскім раёнах пад старшынствам губернатара Магілёўскай вобласці Леаніда Зайца прайшло выязное пасяджэнне аблвыканкама

У Бялыніцкім і Круглянскім раёнах пад старшынствам губернатара Магілёўскай вобласці Леаніда Зайца прайшло выязное пасяджэнне аблвыканкама, удзел у якім прынялі памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь-інспектар па Магілёўскай вобласці Міхаіл Русы, дэпутат Палаты прадстаўнікоў па Шклоўскай выбарчай акрузе № 90 Дзмітрый Гобараў, старшыні райвыканкамаў і начальнікі ўпраўленняў па сельскай гаспадарцы і харчаванні, кіраўнікі і спецыялісты структурных падраздзяленняў аблвыканкама, арганізацый вобласці.
Папярэднічаў пасяджэнню навучальны семінар, які прайшоў на базах ААТ “Бялыніцкае райаграпрамтэхзабеспячэнне” і ЗАТ “ААБ-Агра Цяцерына” (Круглянскі раён), дзе ўдзельнікі яго наведалі машынныя двары гаспадарак і збожжаток апошняй. Былі дэтальна і ў ва ўсіх аспектах разгледжаны тэмы гатоўнасці абодвух раёнаў да правядзення ўборачных работ бягучага года, тэхналагічныя і тэхнічныя аспекты падрыхтоўкі камбайнаў да жніва з мэтай змяншэння страт зерня, асабліва крыжакветкавых культур, а таксама зернесушыльных комплексаў, складскіх памяшканняў.
На выязным пасяджэнні­ Магаблвыканкама, якое прайшло ў г. Круглае, прааналізаваны ход нарыхтоўкі сельгаспрадпрыемствамі вобласці травяных кармоў для грамадскага статку жывёлы на будучы зімова-стойлавы перыяд і гатоўнасць сельгасарганізацый да правядзення ўборкі ўраджаю 2019 года. Была прызнана нездавальняючай праца шэрагу раёнаў рэгіёну па нарыхтоўцы травяных кармоў, выкананні заданняў назапашвання іх у палімерную плёнку, падрыхтоўцы тэхнікі да жніва. Вызначаны комплекс дадатковых арганізацыйных і тэхналагічных мерапрыемстваў, якая дазволяць да 15 чэрвеня ўбраць першы ўкос ўраджаю траў, а да 25 цалкам завяршыць усю падрыхтоўчую работу да жніва.  
Леанід Заяц прыняў шэраг кадравых рашэнняў.  

­

Афиша и объявления

13 сентября
20 сентября 2019 г.  проводит выездной прием граждан и «прямую телефонную линию» начальник Государственной инспекции охраны животного и растительного...
13 сентября
19 ноября 2015 г.  проводит «прямую телефонную линию» и личный прием граждан начальник управления торговли и услуг Могилёвского облисполкома...
13 сентября
14 сентября 2019 г. проводит «прямую телефонную линию» заместитель председателя райисполкома КОТОСОВА Елена Михайловна.
© 2007 Белыничский районный
исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00