Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

26 июня

У фармаце вялікай Гульні

Зараз ІІ Еўрапейскія гульні ў Мінску ў самым разгары. Наша краіна выдатна падрыхтавалася да маштабнай падзеі, высокі клас паказваюць падчас спаборніцтваў і беларускія атлеты.
Многія бялынічане змаглі на ўласныя вочы пабачыць выступленні спартсменаў у розных відах спорту: настольным тэнісе, боксе, мастацкай гімнастыцы, лёгкай атлетыцы і інш… Сваімі ўражаннямі падзяліліся яны з карэспандэнтамі раённай газеты “Зара над Друццю”.
Васіль КРАЎЦОЎ, загадчык сектара спорту і турызму равыканкама:
– Дэлегацыі працоўных калектываў арганізацый раёна ў першыя дні спаборніцтваў пабачылі выступленні па боксе, настольным тэнісе і мастацкай гімнастыцы. Прадстаўнікі райвыканкама ўбачылі выступленне “мастачак”. Гэты від спорту дастаткова відовішчны, таму гледачоў на трыбунах было вельмі многа.
Мяне ўразіла, што Мінск настолькі змяніўся да Еўрапейскіх гульняў, стаў нашмат прыгажэй. У горадзе пануе адчуванне свята.
Яшчэ спадабаліся ўважлівыя адносіны валанцёраў да ўсіх гасцей. Яны тлумачылі розныя нюансы, усё паказвалі і расказвалі. Думаю, не толькі мы, але і жыхары замежных краін высока ацанілі арганізацыю гульняў.
Марына ШАБУСАВА, в.а. першага сакратара РК ГА “БРСМ”:
– Моладзь нашага раёна пабывала на спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы, якія праходзілі ў нядзелю. Увесь дзень мы знаходзіліся ў стане лёгкай эйфарыі: столькі ўражаняў атрымалі, што ніхто з нашай дэлегацыі не хацеў ехаць дадому. Сумаваць там увогуле не было калі! Вельмі хваляваліся за нашых спартсменаў. І яны, напэўна, адчувалі нашу падтрымку – паказвалі высокія вынікі. А ў перапынках паміж выступленнямі атлетаў усіх гледачоў забаўлялі вядучыя і лісяня Лесік – талісман гульняў.
28 чэрвеня паедзем на спаборніцтвы па кулявой стральбе і боксе з актывістамі студатрадаў. Хочацца яшчэ раз акунуцца ў атмасферу спартыўнага свята!
Міхаіл ЦЕЦЕРУКОЎ, майстар па будаўніцтве БУКП “Жылкамгас”:
–Тое, што ІІ Еўрапейскія гульні праходзяць у Мінску, – значная падзея для ўсіх аматараў спорту. Вельмі люблю наведваць спартыўныя мерапрыемствы, бо па тэлевізары іх глядзець не так цікава. На мінулым тыдні пабываў на спаборніцтвах па настольным тэнісе. Вельмі спадабаліся і самі спаборніцтвы, і іх арганізацыя. Усё было створана для камфорту як спартсменаў, так і гледачоў. Словам, атрымаў ад паездкі шмат пазітыўных эмоцый. У суботу ў складзе дэлегацыі жылкамгаса буду назіраць за спаборніцтвамі па пляжным валейболе. Упэўнены, што яны не расчаруюць!
Поделиться: