Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

29 июля

Параіліся з народам

­­­

­У чацвер у Цэнтры культуры прайшла сустрэча з насельніцтвам горада старшыні раённага выканаўчага камітэта Анатоля ШЧУПЛЯНКОВА, у якой таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі ключавых служб, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзіаблвыканкама Алег ПІШЧАНКА.
Звяртаючыся да бялынічан, а гэта былі самыя нераўнадушныя да праблем горада жыхары райцэнтра з актыўнай грамадскай пазіцыяй, кіраўнік раёна запрасіў усіх іх на актыўны дыялог.
-Ёсць пэўныя праблемы па сацыяльна-эканамічным развіцці, добраўпарадкаванні раёна, павышэнні дабрабыту насельніцтва, – сказаў Анатоль Шчуплянкоў. – Мы іх бачым, разумеем і працуем над тым, каб вырашыць, улічваючы меркаванне самога насельніцтва. Разам з тым, чакаем і спадзяёмся, што і жыхары горада і раёна не застануцца проста сузіральнікамі. Разам мы зможам зрабіць вельмі шмат карысных спраў для росквіту нашай агульнай малой радзімы.
Сапраўды, сёлета вельмі шмат зроблена і робіцца па абнаўленні, добраўпарадкаванні зусім не галоўных, як іх яшчэ называюць – па-зафасадавых, вуліц горада. Дастаткова сказаць, што на гэтыя мэты на бягучы год выдзелена 1 млн 086 руб. бюджэтных сродкаў, што значна больш чым у папярэднім годзе (800 тысяч руб.). Значныя сумы бюджэтных сродкаў на добраўпарадкаванне горада будуць выкарыстаны і ў наступным годзе, паколькі Бялынічы ў першую нядзелю верасня 2020 стануць сталіцай знакавага для ўсёй краіны свята – Дня беларускага пісьменства.
-Мы спадзяёмся, – падкрэсліў Анатоль Шчуплянкоў, – што бялынічане выкажуць свае прапановы адносна праграмы гэтага свята і прымуць самы актыўны ўдзел у падрыхтоўцы нашага горада для яго правядзення.
Кіраўнік раёна зрабіў акцэнт на раўнадушшы некаторых жыхароў да грамадскага жыцця. У якасці яскравага прыкладу ён прывёў зварот да яго аднаго з бялынічан, які злосна наракаў на тое, што работнікі камунгаса ў двары яго шматкватэрнага дома пасадзілі елкі, але тыя праз нейкі час у спякоту засохлі.  
-Кажу яму, – расказвае старшыня райвыканкама – а сам чаму, выносячы смецце, не паліў вадой тыя дрэўцы?
-Дык работнікі камунгаса абавязаны паліваць...
Раўнадушнасць – самая страшэнная заганная з’ява. Яна спараджае, фактычна, усе сённяшнія нашы сённяшнія сацыяльныя беды.
На сустрэчу са старшынёй райвыканкама прыйшло каля дзясятку жыхароў бялыніцкай вуліцы Беларуская і прылеглых да яе. Асноўнае іх пытанне – асфальтаванне вуліцы.
Дырэктар жылкамгаса Віктар ІВУЛЁЎ даходліва патлумачыў, што сёлета заасфальтаваць яе немагчыма, паколькі гэта будзе парушэннем дзейнічаючага адпаведнага заканадаўства.
-Зараз у пяты раз праходзіць працэдура выбару выканаўцы работ па правядзенні рамонту, добраўпарадкавання і грэйдзіравання гэтай вуліцы, – растлумачыў Віктар Міхайлавіч. – Без выканання гэтых работ нельга праводзіць асфальтаванне.
Анатоль Шчуплянкоў паставіў задачу начальніку аддзела архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Галіне ПАНЦЯЛЕЕВАЙ, дырэктару БУК ЖКГ Віктару Івулёву, упраўленню па капітальным будаўніцтве раёна прыняць усе неабходныя меры па паскарэнні працэсу рамонту вуліцы Беларуская з тым, каб уключыць асфальтаванне яе ў раённую праграму добраўпарадкавання і капрамонту наступнага года.
Прадстаўнікі жыхароў іншых вуліц райцэнтра, у прыватнасці Саўгасная, таксама прасілі кіраўніка раёна ўключыць асфальтаванне сваіх вуліц у праграму наступнага года.
Віктар Івулёў патлумачыў ім, што адначасова правесці асфальтаванне ўсіх вуліц горада не магчыма, паколькі на балансе камунгаса ўтрымліваецца 67 км вуліц райцэнтра і 200 км – у сельскіх саветах. Бюджэтныя сродкі, а яны невялікія, на выкананне комплексу рамонту і гадавога догляду іх выдзяляюцца на душу насельніцтва гэтых вуліц.
-Наша Міністэрства, – тлумачыць дырэктар БУКП “Жылкамгас”, – звярнулася ў Савет Міністраў аб пераглядзе такога падыходу фінансавання. Рашэнне пакуль не прынята, таму працуем, зыходзячы з адпаведных нарматыўных актаў.
На сустрэчы былі агучаны і іншыя пытанні забеспячэння жыццядзейнасці жыхароў горада. Адно з іх тычылася, напрыклад, працы райпаліклінікі, стаматалагічнай службы яе. Жыхарка горада назвала некалькі фактаў, калі яна з прычыны правядзення планёркі галоўным урачом не змагла патрапіць на прыём да лекара.
Анатоль Шчуплянкоў тут жа распарадзіўся, каб планёркі, сходы і ўсё да іх падобнае ў райпаліклініцы праводзілася выключна ў нерабочы час. І ўзяў выкананне гэтага і ўсіх сваіх даручэнняў, дадзеных ім на сустрэчы, пад асабісты кантроль.
У заключэнне сустрэчы кіраўнік раёна выказаў пажаданне праводзіць такія мерапрыемствы на пастаяннай аснове і прадугледзіць іх арганізацыю ў аграгапрадках.

­
­
­­­ Поделиться: