Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

31 июля

Ёсць першая тысяча тон!

Поўным ходам у раёне ідзе ўборка збожжавых. Сёлетняе лета адрозніваецца непрадказальным надвор’ем, таму ў аграрыяў на ўліку кожная пагодная хвілінка.
Флагманскай гаспадарцы нашага раёна, СВК “Калгас “Радзіма”, “выкрутасы” прыроды не страшныя. Кожны сезон уборкі збожжавых тут сустракаюць у поўнай працоўнай гатоўнасці.
На момант напісання матэрыяла экіпаж камбайна “Нью Холланд” у складзе Заслужанага работніка сельскай гаспадаркі Беларусі Мікалая ДАРЭЧКІНА і яго памочніка  Валянціна ЯКУШАВА намалаціў першую тысячу тон зерня. Гэты працавіты тандэм шмат гадоў запар распачынае адлік “тысячнікам” у раёне. Поўная суладнасць у працы, узаемападтрымка, прафесіяналізм і адвечная сялянская гаспадарлівасць – вось галоўныя складнікі іх поспеху.
На сённяшні дзень у СВК “Калгас “Радзіма” ўбрана 20% пасяўных плошчаў, сярэдняя ўраджайнасць збожжавых складае 56,5 ц/га.
Святлана МАГИЛЕЎЧЫК.
Фота аўтара.

­
Поделиться: