Среда, 24 апреля 2024 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - 15 жніўня ў аддзеле па адукацыі райвыканкама...
19 августа

15 жніўня ў аддзеле па адукацыі райвыканкама віталі маладых спецыялістаў

Па даўняй і добрай традыцыі 15 жніўня ў аддзеле па адукацыі райвыканкама віталі маладых спецыялістаў, якія сёлета прыбылі на свае першыя працоўныя месцы ва ўстановы адукацыі Бялыніччыны.
Іх сёлета 13 чалавек, з якіх палову складаюць ураджэнцы нашага раёна. Маладыя, прыгожыя, аптымістычныя, мэтаскіраваныя, з вялікімі планамі на будучыню, яны не скрывалі свайго хвалявання, спароджанага гэтым і радасным, і знакавым момантам у сваіх біяграфіях. Па вялікім рахунку, менавіта з сённяшняга дня і пачынаецца іх самастойнае, дарослае жыццё. І якім яно будзе, тое залежыць выключна ад кожнага маладога спецыяліста педагагічнай сферы.
Намеснік старшыні райвыканкама Ірына ФУРСАВА, звяртаючыся да маладога педагагічнага папаўнення, заўважыла, што сацыяльная сфера раёна традыцыйна займае на Магілёўшчыне лідыруючую пазіцыю, а кіраўнікі ўстаноў – вопытныя, творчыя, ініцыятыўныя асобы.

– Таму магу смела гаварыць, – адзначыла яна, – што вы патрапілі ў добрыя рукі. Жадаю ўсім вам, каб атрыманыя падчас вучобы веды вы паспяхова перадавалі сваім вучням і тым самым праславілі сябе і наш Прыдруцкі край. Вучыце школьнікаў і пастаянна вучыцеся самі, абагачайце ўласную педагагічную практыку напрацаваным вопытам лепшых настаўнікаў, педагогаў-наватараў.
Звяртаючыся да кіраўнікоў устаноў адукацыі, куды размеркаваны маладыя спецыялісты, намеснік старшыні райвыканкама папрасіла іх аднесціся да маладога папаўнення калектываў як да ўласных дзяцей. Але пры гэтым не трэба забывацца і на патрабавальнасць. Яна таксама нагадала, што для маладых спецыялістаў створаны належныя ўмовы для паспяховай працы, камфортнага пражывання і побыту, цікавага баўлення вольнага часу, а таксама і для кар’ернага росту.
Начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Жанна ЗВЯГІНА зрабіла акцэнт на далейшую замацаванасць маладых педкадраў раёна, якая складае больш за 50 адсоткаў, і выказала пажаданне, каб сёлетнія маладыя спецыялісты прадоўжылі гэту, несумненна, добрую традыцыю. Начальнік аддзела па адукацыі таксама паведаміла, што за кожным маладым педагогам ва ўстановах адукацыі па традыцыі будзе замацаваны вопытны настаўнік, які і павядзе кожнага з іх па прафесійным шляху, перадаючы ўласныя вопыт, майстэрства, інавацыйныя дасягненні і напрацоўкі. Яна даходліва патлумачыла маладому папаўненню іх законныя правы і сацыяльныя гарантыі, расказала аб існуючых ільготах і прэферэнцыях, у прыватнасці, аб атрыманні льготнага крэдыту на пяць гадоў на набыццё тавараў першай неабходнасці, што складае недзе каля 2 тысяч рублёў.
Затым адбылася цырымонія знаёмства. Спачатку маладое папаўненне пазнаёмілася з кіраўнікамі ўстаноў адукацыі, дашкольнай адукацыі раёна, спецыялістамі аддзела па адукацыі райвыканкама, затым былі прадстаўлены і самі віноўнікі традыцыйнай сустрэчы. Большасць з іх з’яўляецца выпускнікамі МДУ імя А. Куляшова, па адным скончылі Мінскі, Віцебскі дзяржпедуніверсітэты, Беларуска-Расійскі ўніверсітэт, некалькі адвучыліся і набылі спецыяльнасць у Горацкім педкаледжы МДУ імя А. Куляшова.­
Павіншавала з пачаткам працоўнай дзейнасці сёлетняе маладое педагагічнае папаўненне калектываў школ, дзіцячых садкоў і старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Марыя КРУГЛІКАВА, пажадаўшы ім знайсці поўнае ўзаемаразуменне з калегамі, вучнямі, выхаванцамі і іхнімі бацькамі, творчага і прафесійнага росту, аптымізму і замацавання ў нашым раёне.
У добры шлях, маладыя педагогі раёна!

­

Міхась КАРПЕЧАНКА.
Фота аўтара.

 

­
Поделиться:

Афиша и объявления

18 апреля
24 и 26 апреля 2024 года в районном центре культуры (г.Белыничи, ул.Советская, д.20) будет проводиться республиканская молодежная ярмарка вакансий по вопросу...
4 апреля
Прием граждан 12 апреля 2024 г. с 9.00 в здании райисполкома проведет выездной прием граждан и представителей юридических лиц помощник Президента...
4 апреля
В здании райисполкома проведет выездной прием граждан Министр архитектуры и строительства Республики Беларусь Пархамович Руслан Викторович.
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00