Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

29 августа

Жніво на Бялыніччыне набліжаецца да фінішнай прамой

Жніво на Бялыніччыне набліжаецца да фінішнай прамой. З дня на дзень пры цёплым надвор’і гаспадаркі раёна завершаць гэты найважнейшы цыкл сельскагаспадарчых работ.
Прыемна адзначыць, што і сёлета пераадолены трохтысячны рубеж па намалоце збожжа. Гэту вышыню ў чарговы раз узяў працоўны тандэм камбайнераў СВК “Калгас “Радзіма” ў складзе Мікалая ДАРЭЧКІНА і Валянціна ЯКУШАВА. Па стане на 27 жніўня іх намалот склаў 3345 тон зерня.
Больш за 2 тысячы тон намалочанага збожжа запісалі на свае рахункі экіпажы “Нью Холландаў” з гэтага ж сельгаскааператыва Юрый ЗАЙЦАЎ і Віктар ВАСІЛЬЕЎ, Аляксандр МІТКЕВІЧ і Уладзімір СТАРАВОЙТАЎ, Ігар ШЧОЛУХАЎ і Васіль ЛЯНЬКОЎ.

Па тысячы і больш тон зерня намалацілі камбайнеры гаспадаркі Артур ЛЯНЕЎСКІ і Кірыл ЕЛІСЕЕЎ, Аляксандр КУРАНЦОЎ і Сяргей ПАЛУЯНОВІЧ, Мікалай ШАРАХОЎСКІ і Васіль БУРЫ, Яўген ШАЛКОЎСКІ і Аляксандр ДЗЯЧЭНКА, Яўген ЛЮЦІКАЎ і Канстанцін САЛАДУХА, а таксама экіпаж у складзе Івана АЎТУШЭНКІ і Мікалая ЛЯНЕЎСКАГА.
Да ліку камбайнераў-“тысячнікаў” учора далучыўся экіпаж КЗС 12-18 ААТ “Аграсэрвіс” у складзе Андрэя НІКІЦЁНКА і Мікалая СКУБІЛАВА.

На мінулым тыдні адразу некалькі вадзіцеляў, занятых на перавозцы збожжа, таксама сталі “тысячнікамі”. Гэта Уладзімір БАБЧУК з ААТ “Аграсэрвіс”, Сяргей ЮШКОЎСКІ (ААТ “Новая Друць”), Яўген КАЛТУНОЎ, Валянцін ЯКУШАЎ (СВК “Калгас “Радзіма”), Мікалай МАТУЗАЎ (ІП “НикоДа Вит”), Андрэй ВАРАБ’ЁЎ і Генадзь КОСТУСЕЎ (“ПМК-82 Вадбуд”). Трое апошніх аказваюць дапамогу ва ўборцы СВК “Калгас “Радзіма”. Вадзіцеля Андрэя Вараб’ёва, які першым з іх стаў “тысячнікам”, павіншавалі з дасягненнем дырэктар ААТ “ПМК-92 Вадбуд” Аляксей БАРАНАЎ і старшыня прафсаюзнай пярвічкі арганізацыі Святлана МАНІКАЙЛА.

Падзячныя пісьмы, вымпелы, грашовыя прэміі і каштоўныя падарункі вадзіцелям і камбайнерам, членам галіновага прафсаюза, уручыла старшыня РК прафсаюза работнікаў АПК Алена СНЫТКО.
У тэму:
У апошнія дні жніўня актыўна ідзе абмалот збажыны і на прысядзібных участках вяскоўцаў. Усяго ў раёне патрэбна ўбраць 1772  участкі, на якіх пасеяна 377,93 га збожжавых.
Першымі на дапамогу прыватнікам адправіліся камбайны СВК “Калгас “Радзіма”. Ужо ў мінулую суботу на сялянскіх палетках працавалі 4 адзінкі тэхнікі. Эстафету ад іх прыняла ААТ “Новая Друць”.

 З пачатку тыдня абмалот пачалі ў ААТ “Аграсэрвіс”, “Бялынічы” і “Бялыніцкае райаграпрамтэхзабеспячэнне”.
Жыхар вёскі Фойна Аляксей ЛІЖБАНАЎ шмат гадоў вырошчвае на прысядзібным участку зерне.

– Гэта мой бацькоўскі дом, – гаворыць А­ляксей Сяргеевіч. – Хоць я пастаянна жыву ў горадзе, але бацькаўшчыну не пакідаю, з ранняй вясны да позняй восені знаходжуся ў вёсцы. Тут у мяне агарод, гаспадарка. Сёлета пасеяў 10 сотак пшаніцы. Зараз застанецца толькі падсушыць яе, і курачкі кормам на зіму забяспечаны.

­Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.
Фота аўтара.

 

­