Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

3 декабря

Старшыня СВК “Калгас “Радзіма" Аляксандр ЛАПАЦЕНТАЎ узнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Старшыня СВК “Калгас “Радзіма” Аляксандр ЛАПАЦЕНТАЎ узнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Аляксандр Міхайлавіч лічыць, што самы галоўны сакрэт паспяховасці – ніколі і ні пры якіх абставінах не спыняцца на дасягнутым. Гэты тэзіс кіраўнік перадавога ў Беларусі сельгаспрадпрыемства вось ужо амаль чатыры дзясяткі гадоў пацвярджае ўласнымі штодзённымі справамі і вялікі дасягненнямі працоўнага калектыву. Самае важнае, бадай, заключаецца і ў тым, што без наватарства, без новых тэхналогій і эксперыментаў тут не абыходзяцца кожны год, а сістэма аплаты працы і матывацыі работнікаў СВК “Калгас “Радзіма” даведзена амаль да дасканаласці.
Сёння, падчас чарговай сесіі раённага Савета дэпутатаў, старшыні райвыканкама Васіль ЗАХАРЭНКА і  райсавета дэпутатаў Андрэй ГАНЧУК уручылі Аляксандру Лапацентаву Ганаровую грамату Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, якой ён адзначаны за вялікі асабісты ўклад у рэалізацыю сацыяльнай і эканамічнай палітыкі Беларусі.

­
­
­ Міхась КАРПЕЧАНКА.

Поделиться: