Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

10 декабря

“Бялыніцкая тэатральная восень-2019”

Штогод у ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Бялыніцкага раёна” праходзіць раённы агляд-конкурс тэатральна-драматычных калектываў сярод клубных устаноў. На працягу лістапада ў клубных установах прайшлі прэм’еры тэатральных пастановак, у якіх былі задзейнічаны навучэнцы школ, работнікі сельгаспрадпрыемстваў, настаўнікі, пенсіянеры.
У мінулую пятніцу ў рамках творчага праекта “Бялыніцкая тэатральная восень-2019” на сцэне раённага цэнтра культуры адбыліся паказы тэатральных пастановак. На дзіцячыя спектаклі завіталі вучні школ горада. Уважліва сачылі яны за прыгодамі герояў п’есы-казкі В. Ілюхава “Как-то в лесу дремучем” у пастаноўцы ўдзельнікаў тэатральнага гуртка Цяхцінскага сельскага Дома культуры (кіраўнік Людміла Манёнак). З ролямі гэтай п’есы-казкі бліскуча справіліся Анастасія Альшэўская і Павел Барашкоў, навучэнцы Цяхцінскай школы. Разам з героями п’есы-казкі В. Ткачова “Забыты дзень нараджэння” гледачы трапілі ў амаль бязвыхаднае становішча, але яшчэ раз пераканаліся ў тым, што дружба і ўзаемадапамога творыць сапраўдныя цуды, што дабрыня і працавітасць дапамагае ў любой справе. Ролі займальнай тэатральнай  пастаноўкі на высокім узроўні выканалі ўдзельнікі гуртка аматараў прозы і паэзіі Машчаніцкага сельскага клуба (кіраўнік Клара Здрук), вучні Машчаніцкай школы Дыяна Камлева, Ірына Здрук,  Ксенія Паўлючэнка і Дар’я Кандратава.
Для дарослай аўдыторыі былі паказаны спектаклі “Любви все возрасты покорны” (аўтар­ Э.Піжэнка) і “Сюрпрыз, або новая казка Дамавіка” (аўтар А.Александрын) у пастаноўцы ўдзельнікаў тэатральнага гуртка Вішоўскага СЦКВЧ (кіраўнік В.Паўловіч) і удзельнікаў тэатральна-драматычнага гуртка Ланькаўскага СЦКВЧ (кіраўнік С.Камлёва).
Самадзейныя артысты і дарослыя, і дзеці выдатна выканалі свае ролі. Парадавалі аматараў тэатра дакладнымі, самымі неверагоднымі, нават казачнымі пераўвасабленнямі ў герояў п’ес.
Няма сумненняў у тым, што “Бялыніцкая тэатральная восень-2019” падарыла аматарам тэатра шмат прыемных незабыўных эмоцый.

­­

Людміла Куранкова, метадыс РЦК.

­ Поделиться: