Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

27 января

Ультрагукавы апарат Mindray DC-70 запрацаваў у цэнтральнай раённай бальніцы

У чацвер быў адкрыты кабінет ультрагукавай дыягностыкі, дзе і размясцілася абсталяванне коштам 35 тысяч рублёў, што зароблены летась на раённым суботніку.
— Набыццё гэтага апарата  дазволіць удасканаліць дыягнастычны працэс і вырашэнне пытанняў неабходнасці медыцынскіх умяшальніцтваў, скараціць стацыянарную і зрабіць ухіл на амбулаторна-клінічную дапамогу, і ў цэлым палепшыць аказанне медыцынскіх паслуг, — звярнуўся да калектыву ЦРБ старшыня райвыканкама Васіль ЗАХАРЭНКА. — Мы і надалей працягнем добрую справу па паляпшэнні матэрыяльна-тэхнічнай базы райбальніцы, — запэўніў Васіль Аляксеевіч.
Па словах галоўнага ўрача ЦРБ Паўла МАНЬКО, на тэхніцы папярярэдняга пакалення здольнасці манітора значна ніжэйшыя, да таго ж, нагрузка на адзіны апарат УГД была вельмі высокай. У сярэднім, за дзень скрынінгавае даследаванне праходзілі 65 пацыентаў. Цяпер гэта лічба размяркуецца на два кабінеты, дзве УГД-устаноўкі і два спецыялісты: летась перападрыхтоўку на ўрача ультрагукавай дыягностыкі прайшоў яшчэ адзін медык. Акрамя таго, даследаванні, як і раней, праводзяць эндакрынолаг, гінеколаг і неўролаг. Такім чынам зроблены яшчэ адзін крок да павышэння якасці і даступнасці медыцынскага абслугоўвання жыхароў раёна.
Урач ультрагукавай дыягностыкі Сяргей ПІНКОЎСКІ паінфармаваў, што апарат аснашчаны наборам датчыкаў для правядзення гінекалагічных, кардыялагічных, сасудзістых, у тым ліку даследванняў сасудаў галаўног­а мозга пацыентаў. Акрамя таго, на прыборы ёсць насадка для ўльтрагукавай дыягностыкі сэрца дзяцей да 6 гадоў. Раней для падобных абследаванняў маленькія пацыенты накіроўваліся ў Магілёў.
А галоўная перавага апарата ў параўнанні з папярэднім — мабільнасць: цяпер з’явілася магчымасць абследаваць цяжкіх пацыентаў у рэанімацыйным аддзяленні.

­

Вольга НАБОКАВА.
Фота аўтара.

­
Поделиться: