Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

10 февраля

Памяць болем адгукаецца ў сэрцах

Сёння ў г. Круглае праходзіць ХХІІ рэгіянальная сустрэча воінаў-інтэрнацыяналістаў Бялыніцкага, Круглянскага, Магілёўскага і Шклоўскага раёнаў. Перад адпраўкай на ўрачыстасць у суседні горад з воінамі-“афганцамі”, якія пражываюць на Бялыніччыне, сустрэўся старшыня райвыканкама Васіль Захарэнка. Ён павіншаваў іх Днём памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, які адзначаецца 15 лютага, і 31-й гадавінай вываду абмежаванага кантынгенту савецкіх войск з Афганістана.
– У гэты дзень мы аддаём даніну памяці і глыбокай павагі ўсім суайчыннікам, якія выконвалі свой інтэрнацыянальны абавязак удалечыні ад Радзімы, – адзначыў кіраўнік раёна. – Перад абмежаваным кантынгентам савецкай арміі стаяла задача дапамагчы афганскаму народу, і вы, нягледзячы на цяжкасці, з годнасцю яе выканалі. Час няўмольна аддаляе нас ад тых падзей, аднак памяць аб афганскай вайне па-ранейшаму болем адгукаецца ў сэрцах маці, бацькоў, удоў і дзяцей тых салдат, якія не вярнуліся дадому.
Памяць загінулых была ўшанавана хвілінай маўчання.
Старшыня райарганізацыі рэспубліканскага ГА “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Віктар Падольскі ўручыў ордэны “Генерал Маргелаў” воінам-“афганцам” Аляксандру Далжанкову і Аляксандру Плехаву, юбілейны медаль “Ветэран 350 палка ПДВ” — Сяргею Румянцаву. Такі ж самы медаль Віктар Падольскі перадаў і маці воіна-інтэрнацыяналіста Сергея Емяльянава, які некалькі гадоў таму пайшоў з жыцця.

­
Поделиться: