Официальный сайт
, 23 февраля 2020 года
Погода Белыничи
Информация сайта pogoda.by
Главная - Новости - Новости региона - У мерапрыемствах ХХІІ рэгіянальнай сустрэчы...
13 февраля

У мерапрыемствах ХХІІ рэгіянальнай сустрэчы воінаў-“афганцаў” прынялі ўдзел каля 400 чалавек

У мерапрыемствах ХХІІ рэгіянальнай сустрэчы воінаў-“афганцаў” прынялі ўдзел каля 400 чалавек: воіны-інтэрнацыяналісты, родныя і блізкія загінулых на той вайне, ганаровыя госці, сярод якіх першы намеснік губернатара Магілёўскай вобласці Васіль АКУЛІЧ, ініцыятары і заснавальнікі гэтай традыцыі Уладзімір КАНАПЛЁЎ і Генадзь ЛАЎРАНКОЎ, старшыні Бялыніцкага, Круглянскага, Шклоўскага і Магілёўскага райвыканкамаў, кіраўнік абласной арганізацыі РГА “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Уладзімір ВАСІЛЕНКА, афіцыйныя дэлегацыі суседніх раёнаў, дэпутаты, прадстаўнікі грамадскасці, моладзь.
Пачалася рэгіянальная сустрэча з мітынга-рэквіема ў цэнтральным парку культуры і адпачынку гарада Круглае на пляцоўцы каля помніка загінулым воінам-інтэрнацыяналістам Міхаілу МАКАРАВУ і Аляксандру ЦЫБУЛЬКІНУ.
Першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Васіль Акуліч, звяртаючыся да прысутных, заўважыў, што пра савецка-афганскую вайну сёння гавораць многа, даючы тым падзеям самыя розныя ацэнкі.
– Але гаварыць – гэта не пад кулямі хадзіць, – сказаў Васіль Іванавіч. – 9 мая бягучага года мы адзначым 75-ю гадавіну святой Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Ветэранаў яе, на вялікі жаль, з кожным годам застаецца ўсё меней, і праца, адказнасць па патрыятычным выхаванні падрастаючай моладзі цалкам пераходзіць да воінаў-інтэрнацыяналістаў. Ведаю, што вы яе праводзіце цудоўна, што вы з’яўляецеся добрым прыкладам самаадданасці, мужнасці, працавітасці, актыўнай жыццёвай і грамадзянскай пазіцыі.
Шмат цёплых слоў на адрас ветэранаў савецка-афганскай вайны выказаў Уладзімір Канаплёў, перадаўшы ім сардэчнае прывітанне ад старшыні Усерасійскага ГА ветэранаў “Баявое братэрства”, Героя Савецкага Саюза генерала Барыса ГРОМАВА. Выступоўца адзначыў, што такія рэгіянальныя сустрэчы з’яўляюцца ўнікальнай з’явай не толькі ў Беларусі, але і на ўсёй постсавецкай прасторы: на Магілёўшчыне гэта адзін з самых знакавых дзён радасці і смутку.
– Усе мы, як і раней, – разам! І не дзелімся па нацыянальнай прыкмеце. Мы – баявыя браты!
Выконваючы загад савецкага ўрада, вы аказвалі афганскаму народу інтэрнацыянальную дапамогу. Не толькі ваявалі ўдалечыні ад бацькоўскай хаты, але і ў неймаверна складаных умовах пракладвалі дарогі, будавалі бальніцы, установы адукацыі, жыллё…
Пад гукі аўтаматных стрэлаў і пранізліва-тужлівага метранома, што па асабліваму ўспрымаліся ў марознай цішыні, да падножжа помніка былі ўскладзены гірлянды і жывыя кветкі: ад Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў і аблвыканкама, раённых дэлегацый, воінаў-інтэрнацыяналістаў, грамадскасці, гасцей…
Далей дзейства перамясцілася ў раённы Дом культуры, дзе работнікі мясцовага краязнаўчага музея разгарнулі тэматычную выставу і сіламі аматараў мясцовай самадзейнасці і запрошаных артыстаў, у тым ліку і вакальнага ансамбля Магілёўскага палаца культуры вобласці “Каскад”,была прадэманстравана літаратурна-мастацкая кампазіцыя “Беларусь – краіна для жыцця”. Падчас яе перад удзельнікамі мерапрыемства выступілі старшыня Круглянскага райвыканкама Сцяпан ПАЛОННІКАЎ, кіраўнікі гандбольнай федэрацыі краіны Уладзімір Канаплёў і абласной арганізацыі РГА “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” – Уладзімір Васіленка, а таксама з відэазваротам да прысутных звярнуўся ветэран савецка-фінскай і Вялікай Айчыннай войнаў Васіль ЕЎДАКІМЕНКА, які заклікаў сённяшняе і будучыя пакаленні беларусаў, як зрэнку вока,берагчы мір, працаваць у імя росквіту Бацькаўшчыны і дабрабыту яе насельніцтва. Васіль Дзмітрыевіч, якому ў мінулым годзе споўнілася сто гадоў, выказаў шчырыя словы падзякі воінам-інтэрнацыяналістам чатырох суседніх раёнаў за іх мужнасць і вернасць воінскай Прысязе, праяўленыя ў час ваенных дзеянняў на афганскай зямлі.
На працягу сустрэчы шмат разоў адзначалася, што менавіта ветэраны вайны ў Афганістане з’яўляюцца пераемнікамі баявых традыцый удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. Многія воіны-“афганцы” праводзяць актыўную работу па патрыятычным выхаванні моладзі: удзельнічаюць у разнастайных школьных мерапрыемствах, на ўласным прыкладзе дэманструюць лепшыя якасці сапраўднага мужчыны, бацькі, патрыёта і грамадзяніна сваёй краіны.
Удзельнікам і гасцям рэгіянальнай сустрэчы былі прадстаўлены воіны-інтэрнацыяналісты браты РЭУТЫ. У 1980-я гады Анатоль, Іван і Валерый з Круглянскай вёскі Бакланы адзін за адным праходзілі тэрміновую ваенную службу ў складзе абмежаванага кантынгенту Савецкай Арміі ў Афганістане.
Напрыканцы ХХІІ рэгіянальнай сустрэчы воінаў-“афганцаў” Бялыніцкага, Круглянскага, Магілёўскага і Шклоўскага раёнаў сімвал яе, увасоблены ў адмысловай скульптурнай кампазіцыі, старшыня Круглянскага райвыканкама Сцяпан Палоннікаў перадаў кіраўніку Бялыніцкага раёна Васілю Захарэнку.
Міхась КАРПЕЧАНКА.

­

Афиша и объявления

21 февраля
Во исполнение Указа Президента Республики Беларусь от  16 декабря 2013 г. № 563 «О некоторых вопросах правового регулирования жилищных отношений»,...
© 2007 Белыничский районный
исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00