Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

17 февраля

Прыпынак мар – Бялынічы

Настаўніца англійскай мовы СШ № 1 імя М. І. Пашкоўскага Юлія ДОЛГАЯ – адна з тых маладых спецыялістаў, якія пачалі свой працоўны шлях у нашым горадзе.
– Бацькі планавалі, што я звяжу свой лёс з больш прэстыжнай, на іх думку, прафесіяй, але ўсё атрымалася інакш, – гаворыць Юлія Аляксандраўна. – Пабачыўшы, што актыўна іду да сваёй мэты, яны падтрымалі мой выбар. Не паўстала праблем і з размеркаваннем. Педагагічны калектыў і адміністрацыя СШ № 1 імя М. І. Пашкоўскага сустрэлі вельмі прыязна, а старэйшая калега-настаўнік Зоя Іванаўна СКУГАРАВА дапамагла хутчэй уліцца ў школьнае жыццё.
Малады спецыяліст атрымала і класнае кіраўніцтва. Для вучняў 5 “А” і разам з імі яна цікава і насычана праводзіць розныя мерапрыемствы, класныя гадзіны, экскурсіі.
Напрыканцы мінулага года Юлія Долгая стала фіналісткай раённага этапу конкурсу прафесійнага майстэрства маладых настаўнікаў “Прызванне – педагог” і дастойна выступіла на абласным этапе спаборніцтва. Акрамя таго, яна скончыла магістратуру і вучыцца ў аспірантуры МДУ імя А.А.Куляшова, удзельнічае ў навуковых канферэнцыях і семінарах.
– Пасля заканчэння магістратуры ў мяне абавязковая адпрацоўка ў Бялынічах толькі год, але цвёрда вырашыла – застаюся тут надоўга! – дадае маладая настаўніца.

­
Поделиться: