Пятница, 19 апреля 2024 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - Вучань СШ № 2 Данііл РУСЕЦКІ прыняў удзел...
27 марта

Вучань СШ № 2 Данііл РУСЕЦКІ прыняў удзел у суперфінале папулярнай інтэлектуальнай гульні

Вучань 5 “а” класа СШ № 2 Данііл РУСЕЦКІ прыняў удзел у суперфінале папулярнай інтэлектуальнай гульні рэспубліканскага тэлевізійнага праекта “Я ведаю!”
Права прадстаўляць на гэтым праекце родную школу і Магілёўскую вобласць Данііл заслужыў сваімі поспехамі. Ён з’яўляецца выдатнікам вучобы, праявіў сябе ў  алімпіядным руху, займаецца тэхнічным мадэляваннем.
Хлопчык старанна вывучае інтэлектуальныя віктарыны, энцыклапедыі, даведнікі, захапляецца біялогіяй і гісторыяй.
Зараз мы з ім рыхтуемся да алімпіяды па беларускай мове і літаратуры і вельмі спадзяемся на паспяховы вынік удзелу ў ёй.
Калі дырэктар школы запытаў у Даніілы, якую задачу ён ставіў перад сабой, атрымаўшы запрашэнне на суперфінальную гульню праекта “Я ведаю!”, хлопчык адказаў:
– Для мяне важны ўдзел у гульні, таму што не кожнаму выпадае шанец паўдзельнічаць у ёй. Вядома, хачу перамагчы.
Бясспрэчна, удзельнікі праекта не толькі самыя эрудзіраваныя вучні, якія прачыталі дзясяткі і сотні кніг, але і смелыя, і знаходлівыя. Яны здзіўляюць сваімі ведамі аднагодкаў і дарослых. Знаходзяць адказы на далёка няпростыя пытанні. З зайздроснай лёгкасцю вырашаюць мноства займальных і крэатыўных заданняў, для выканання якіх патрэбны не толькі выдатнае веданне школьнай праграмы, але і агульная эрудзіраванасць, уменне арыентавацца ў розных галінах навукі.
Дарэчы тут будзе сказаць, што ў праекце прымаюць удзел самыя актыўныя і таленавітыя школьнікі   5-11 класаў, якія настойліва змагаюцца за ганаровае званне пераможцы ў сваёй узроставай катэгорыі. Многія з іх на роўных уступаюць у дыялог з вядучым.
Суперфінал гульні праходзіў на пляцоўцы Белтэлерадыёкампаніі, у green room. Усе самыя вострыя і эмацыйныя моманты дзіцячага інтэлектуальнага шоу сканцэнтраваны менавіта тут. У зале знаходзяцца тумбы са змешчанымі на іх сэнсарнымі кнопкамі. На хлопчыкаў і дзяўчынак накіравана вялікая колькасць камер. Аднак, яны расстаўлены так, каб зрабіць знаходжанне юных канкурсантаў на пляцоўцы максімальна камфортным, і даць гульцам умовы, у якіх тыя не будуць саромецца, губляцца.
Юныя канкурсанты выслухоўваюць пытанні вядучага Георгія КАЛДУНА, які лёгка знаходзіць з імі агульную мову. Заданні не толькі са школьнай праграмы, яны разлічаны на значна шырэйшы кругагляд падлеткаў. Удзельнікам не дастаткова быць добра абазнаным у  літаратуры, лінгвістыцы, памятаць геаграфічную карту альбо разбірацца ў музыцы – ведаць неабходна абсалютна ўсё. Акрамя пытанняў вядучага ў праграме былі і відэазвароты аўтараў падручнікаў.
Адказ школьнікі павінны даць на працягу 7 хвілін. А гэта зусім не лёгка.
Педагогі юных вундэркіндаў назіраюць за адказамі сваіх выхаванцаў у імправізаванай настаўніцкай. На экране транслюецца тое, што адбываецца на сцэне. Сюды ж адпраўляюцца як тыя, хто прайшоў у фінал інтэлектуальнага конкурсу, так і выбылыя з гульні.
Хоць Даніілу Русецкаму не ўдалося стаць пераможцам, але першы вопыт удзелу ў суперфінале конкурсу яго не расчараваў, бо трапіць на яго – гэта ўжо вялікі поспех.
Хочацца адзначыць, што ў першай гульні, пасля якой Данііл і трапіў у суперфінал, ён хутчэй за ўсіх адказваў на пытанні. Магчыма, каб прайсці далей, яму проста не хапіла хуткасці рэакцыі для націску на клавішы з правільнымі адказамі, таму што запас ведаў у яго значны. Пяцікласнік ведаў практычна ўсе адказы на пытанні трэцяга і чацвёртага тураў, якія ўжо слухаў у зале.
Яму спадабаліся і атмасфера Белтэлерадыёкампаніі, дзе праходзіў запіс перадачы, і сам працэс удзелу ў інтэлектуальным шоу. Прыемным дадаткам да яго незабыўных эмоцый і нейкай кампенсацыяй хвалявання стаў Дыплом, падарункі і прысмакі.
Гульня “Я ведаю!”, безумоўна, з’явілася для хлопчыка стымулам на будучыню: імкнуцца да ведаў, развівацца, каб дасягаць новых вышынь. І хоць супергульня для Данііла завяршылася на першым этапе, ён не маркоціцца і рыхтуецца да ўдзелу ў трох раённых алімпіядах: па рускай мове і літаратуры, гісторыі, англійскай мове.
У цэлым, гэта быў добры для яго вопыт. Безумоўна, ведаць усё немагчыма, дый неабавязкова. Важней умець лагічна думаць, што дапамагае знайсці адказы на многія пытанні. Сёння не складае працы знайсці патрэбную інфармацыю, а вось уменне аналізаваць, думаць, правільна выбудоўваць лагічны ланцужок доказаў – гэта якраз тое, што дапамагае і дапаможа Даніілу і ў вучобе, і ў жыцці.
Валянціна АТРОШКІНА,  настаўнік рускай мовы  і літаратуры СШ № 2.

­
Поделиться:

Афиша и объявления

18 апреля
24 и 26 апреля 2024 года в районном центре культуры (г.Белыничи, ул.Советская, д.20) будет проводиться республиканская молодежная ярмарка вакансий по вопросу...
4 апреля
Прием граждан 12 апреля 2024 г. с 9.00 в здании райисполкома проведет выездной прием граждан и представителей юридических лиц помощник Президента...
4 апреля
В здании райисполкома проведет выездной прием граждан Министр архитектуры и строительства Республики Беларусь Пархамович Руслан Викторович.
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00