Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

27 марта

На парозе абнаўлення

У Бялынічах у верасні гэтага года адбудзецца грандыёзнае свята – ХХVII Дзень беларускага пісьменства. Горад актыўна рыхтуецца да яго правядзення: рэстаўруюцца адміністрацыйныя будынкі і шматкватэрныя дамы, ствараюцца дадатковыя камунікацыі, мяняюцца і абнаўляюцца дарогі і тратуары…
Новыя тратуары будуць пракладзены па вуліцах 60 гадоў Кастрычніка (ад вул. Ленінская да вул. Горкага) і Савецкая (па левым баку руху ад вул. Абаронная да парку Ліпавы Гай).

На тратуарах па вуліцах Калініна (ад вул. Целешава да вул. Ленінская) і Абаронная таксама будуць заменены пліты для руху пешаходаў. Дарожкі і бардзюрныя камяні ўжо мяняюцца на вуліцах Савецкая, Ленінская, Мічурына і Целешава.
– Асобная ўвага надаецца веладарожкам, – адзначыў намеснік старшыні райвыканкама Дзмітрый ДАВЫДАЎ, – па вуліцах Мічурына і Савецкая іх стварэнне хутка распачнецца. Прапрацоўваецца пытанне па iх пракладцы ў іншых частках горада, дзе гэта будзе магчыма. На гэты конт кансультуемся з Мінскім веласіпедным таварыствам. Плануецца і правядзенне мэтавага семінара аб бяспечным будаўніцтве веладарожак у нашым у горадзе.
Таксама Дзмітрый Давыдаў паінфармаваў, што будзе праводзіцца бягучы рамонт дваровых тэрыторый жылых дамоў №1е, 1ж па вуліцы Калініна, № 4а, 5, 6, 7, 8, 10а па вуліцы Мічурына, № 22, 24, 26, 32 па вуліцы Савецкая. Адрамантуюць пешаходныя дарожкі ў парку Ліпавы Гай і ва ўрочышчы Глінішча.
Дарэчы, помнікі на Алеі Герояў у Ліпавым Гаі плануецца абліцаваць гранітам.
Без увагі не застанецца і асфальтабетоннае пакрыццё. На некаторых вуліцах яно будзе заменена, а зняты матэрыял выкарыстаюць пры рамонце іншых вуліц горада.
Старая тратуарная плітка, якая знаходзіцца ў добрым стане, будзе выкарыстана пры рамонце пешаходных дарожак на вуліцах Калініна, Абаронная, Целешава.
­ Надзея ЕРАШЭНКА:
– Заўважаю, што наш  горад увесь у будаўнічых работах. Цяпер, праўда, ёсць невялікія нязручнасці, але па завяршэнні ўсіх работ, упэўнена, будзе прыгажосць, утульнасць і камфорт. У будаўніцтве задзейнічана шмат людзей. Будаўнікі малайцы, робяць усё хутка і якасна. Вельмі рада, што наш горад стане прыгожым ­і сучасным.
Святлана ВАРАБ’ЁВА:
– Работы ўражваюць сваёй маштабнасцю. На падрыхтоўку горада да Дня беларускага пісьменства не шкадуецца ні сіл, ні часу. Прыемна, што ў нашым горадзе будзе такое свята, бо гэта дапамагае паселішчу развівацца. Асабіста мне прыемна сачыць за тым, як родныя Бялынічы з кожным днём набываюць новае аблічча.

Дзмітрый ЦІХАНАЎ.

­
Поделиться: