Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

13 июля

У аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна 11-12 ліпеня прайшло традыцыйнае свята «Купалле» (“Александрыя збірае сяброў”)

Па традыцыі, на другі дзень свята адбылася ўрачыстая цырымонія ўшанавання лепшых працаўнікоў аграпрамысловага комплексу Магілёўскай вобласці. Заслужаныя ўзнагароды атрымалі 53 кіраўнікі, спецыялісты, работнікі АПК Прыдняпроўскага краю.

Пераможцам рэспубліканскага спаборніцтва сярод сельгаспрадпрыемстваў Беларусі за 2019 год прызнаны СВК “Калгас “Радзіма”. Калектыву яго намеснік прэм’ер-міністра Аляксандр СУБОЦІН уручыў чарговую Падзяку Прэзідэнта і падарункавы сертыфікат Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання на трактар “Беларус -1221.2”.

Ганаровым нагрудным знакам Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі адзначаны старшыня СВК “Калгас “Радзіма” Аляксандр ЛАПАЦЕНТАЎ.

Ганаровай граматай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі ўзнагароджаны галоўны інжынер-электрык СВК “Калгас “Радзіма” Мікалай КАПЕЛЮШ, Ганаровай граматай Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта – трактарыст ААТ “Новая Друць” Аляксандр ДЗЕВАЧКОЎ.

Удзел у свяце “Купалле” («Александрыя збірае сяброў») прыняў і Прэзідэнт Беларусі Аляксандр ЛУКАШЭНКА. Звяртаючыся да прысутных, ён звярнуў увагу на тое, што свят, якія аб’­ядноўвалі б асноўныя славянскія народы, няшмат.

Адной з галоўных асаблівасцяў сёлетняга Купалля ў Александрыі стала правядзенне ў рамках “Александрыйскага кірмашу” свята народнага касцюма. Кожная вобласць краіны і Мінск прадаставілі інтэрактыўныя прэзентацыйныя экспазіцыі з творчымі праграмамі, якія адлюстроўваюць асаблівасці рэгіянальнага народнага касцюма. Таксама прайшоў абласны конкурс-выстава “Беларускі народны касцюм Магілёўшчыны”.

Па шляху святочнага экскурсійнага маршруту працавала і выставачная пляцоўка нашага раёна “Свята кнігі”, дзе прэзентаваліся мерапрыемствы праграмы правядзення ў Бялынічах ХХУІІ Дня беларускага пісьменства, прапагандавалася нацыянальная літаратурная спадчына і распавядалася аб унёску ў яе пісьменнікаў-бялынічан.

­Міхась КАРПЕЧАНКА. ­

­zara.by

Поделиться: