Сёння ў СВК “Калгас “Радзіма” прайшоў традыцыйны хлебаробскі абрад “Зажынкі”
Удзельнікі яго сабраліся на рапсавым полі каля вёскі Мікалаеўка. Хлебаробаў прывіталі старшыня райвыканкама Васіль Захарэнка, самадзейныя артысты Вішоўскага СЦКіВЧ. А кіраўнік гаспадаркі, Аляксандр Лапацентаў, пажадаў усім удзельнам жніва пераўзысці па намалотах мінулагодні рубеж.
Протаіерэй Вішоўскай Петрапаўлаўскай царквы а. Павел выканаў абрад асвячэння святой вадой камбайнераў, механізатараў і вадзіцеляў, уборачнай тэхнікі і транспартных сродкаў.
Механізатары гаспадаркі, як і ва ўсе папярэднія гады, маральна і тэхнічна грунтоўна падрыхтаваліся да правядзення чарговага жніва, на якім будуць задзейнічаны 12 уборачных экіпажаў.
Міхась КАРПЕЧАНКА.
Фота аўтара.