Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

23 июля

Сёння ў СВК “Калгас “Радзіма” прайшоў традыцыйны хлебаробскі абрад “Зажынкі”

Удзельнікі яго сабраліся на рапсавым полі каля вёскі Мікалаеўка. Хлебаробаў прывіталі старшыня райвыканкама Васіль Захарэнка, самадзейныя артысты Вішоўскага СЦКіВЧ. А кіраўнік гаспадаркі, Аляксандр Лапацентаў, пажадаў усім удзельнам жніва пераўзысці па намалотах мінулагодні рубеж.

Протаіерэй Вішоўскай Петрапаўлаўскай царквы а. Павел выканаў абрад асвячэння святой вадой камбайнераў, механізатараў і вадзіцеляў, уборачнай тэхнікі і транспартных сродкаў.

Механізатары гаспадаркі, як і ва ўсе папярэднія гады, маральна і тэхнічна грунтоўна падрыхтаваліся да правядзення чарговага жніва, на якім будуць задзейнічаны 12 уборачных­ экіпажаў.

Міхась КАРПЕЧАНКА.
Фота аўтара.

zara.by

Поделиться: