Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

8 октября

Убіраюць “каралеву палёў”

Восень для працаўнікоў сельгаспрадпрыемстваў – перыяд напружаны. Акрамя шэрагу іншых сельгасработ, неабходна нарыхтаваць кармы для жывёлы на зімова-стойлавы перыяд.

У СВК “Калгас “Радзіма” нарыхтоўка “каралевы палёў” у самым разгары. Галоўны аграном гаспадаркі Аляксандр ЛЕЙБУЦІН распавядае, што кукуруза не толькі ўраджайная культура, яна яшчэ і валодае высокімі пажыўнымі якасцямі.

– Пад яе ў гаспадарцы адведзена плошча каля 2000 гектараў. Гэта вельмі вялікі аб’ём работ для любой гаспадаркі. Але мы ўпэўнены, што нават капрызы “нябеснай канцылярыі­” не перашкодзяць у тэрміны завяршыць уборку, – распавядае Аляксандр Леанідавіч. – Зерне сёлета збяруць з  300 га, а ўраджай з 1782 га пойдзе на сілас.

– У працы задзейнічаны 4 камбайны-здрабняльнікі і каля 30 машын на адвозцы сіласнай масы, – інфармуе Аляксандр Лейбуцін. – Якія праблемы не ўзнікалі б, нашы механізатары працуюць з душой, выконваюць дакладна ўсе патрабаванні да тэхналогій пасеву культур, правільна апрацоўваюць глебу, каб потым можна было ганарыцца вынікамі сваёй працы.

Аляксандр Леанідавіч запэўнівае, што нягледзячы на зменлівае надвор’е, кармоў для жывёлы ў нашай гаспадарцы нарыхтавана дастаткова, тым больш, што кукуруза сёлета не падвяла. Яе ўраджайнасць у гэтым годзе як ніколі высокая.

Па стане на 5 кастрычніка ў СВК “Калгас “Радзіма” ўбрана больш 30 працэнтаў ад агульнай плошчы пасеваў кукурузы. 19249 тон закладзена на сілас.

Аліна ЦЫГАНІЙ.

Фота аўтара.

zara.by

Поделиться: