Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

8 октября

У руках настаўніка – будучае пакаленне

У нядзелю прадстаўнікі педагагічнай сферы адзначылі сваё прафесійнае свята.

Кацярына АРЦЁМАВА прыйшла на працу выхавацелем у групу падоўжанага дня ў сярэднюю школу № 2 тры гады таму пасля заканчэння Горацкага педагагічнага каледжа. Кацярына родам з Бялынічаў, на працу вярнулася ў родную школу. Свае веды Кацярына Сяргееўна пастаянна ўдасканальвае і працягвае навучанне ў МДУ імя А.А. Куляшова на факультэце пачатковай і музычнай адукацыі па спецыяльнасці “Пачатковая адукацыя”.

За непрацяглы час працы малады педагог прынесла шмат узнагарод у скарбонку школы – дыплом пераможцы ў раённым конкурсе “Працоўны семестр”, падзякі за ўдзел у рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Аднаўленне святынь. Крыніцы Беларусі”, у рабоце Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Сучасныя тэндэнцыі развіцця пачатковай і эстэтычнай адукацыі”, у рэалізацыі маладзёжных акцый і мерапрыемстваў, якія праводзяцца РК ГА “БРСМ”. На яе рахунку актыўная праца ў студэнцкіх атрадах у рамках “Працоўнага семестра”, а таксама падтрыманне іміджу маладзёжнага руху ў нашым раёне. Таксама Кацярына Арцёмава са сваім вучнем Даніілам РУСЕЦКІМ прымалі ўдзел у інтэлектуальным шоу “Я ведаю!” на тэлеканале “Беларусь 1”.

З нагоды надыходзячага свята і за высокія вынікі працы малады выхавацель узнагароджана ганаровай граматай аддзела па адукацыі райвыканкама.

У школе Кацярыну Сяргееўну прынялі ветліва, дапамагаюць, падказваюць і падтрымліваюць. Кіраўніцтва і калегі адклікаюцца пра яе, як пра таленавітага педагога. Добразычлівы, але ў той жа час патрабавальны выхавацель падтрымлівае сярод вучняў высокі ўзровень дысцыпліны, яна ўмее знаходзіць агульную мову з дзецьмі, захапіць іх навучальным працэсам.

Гаворачы аб планах на будучыню, малады педагог не выключае, што застанецца працаваць тут.

– Калі ўсё будзе гэтак жа добра атрымлівацца, то чаму б і не? Гэта мая малая радзіма і мне прыемна працягваць свой шлях там, дзе ён пачаўся, – заўважае Кацярына.

Праўда, хапае ў яе працы і складанасцей. Розным дзецям адно і тое ж пытанне трэба тлумачыць па-рознаму. Таму часцяком прыходзіцца імправізаваць.

– Прыемна, што мае вучні ставяцца да мяне з павагай, лічаць, што калі я вучуся ва ўніверсітэце, значыць шмат ведаю, – усміхаецца суразмоўца. – Усе вучні розныя, з кім-небудзь прасцей, з кімсці складаней, але, калі знаходзіш да іх падыход, даеш зразумець, што яны заўсёды змогуць знайсці ў цябе падтрымку і дапамогу ва ўсіх пытаннях, гэта спрыяе збліжэнню педагога і яго падапечнага.

Дырэктар СШ № 2 Уладзімір КОТАЎ задаволены: такі педагог – сапраўдная знаходка. Пісьменная, інтэлігентная, захопленая прафесіяй. Творчасць, крэатыў, удасканаленне ведаў і імкненне да развіцця ў школе заўсёды вітаюцца.

– На настаўніку ляжыць каласальная адказнасць за дзяцей, і яна не здымаецца нават па-за сценамі навучальнай установы, – зазначае Уладзімір Міхайлавіч. – Безумоўна, ім патрэбны трывалы запас цярпення, такту, мудрасці і многіх іншых асобасных якасцей, якія можна абагульніць паняццем “пакліканне”.

Аліна ЦЫГАНІЙ.

Фота аўтара.

zara.by

­
Поделиться: