Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

24 февраля

З душой да працы і да людзей

­­­Пераможцам раённага спаборніцтва ў намінацыі «Лепшы па прафесіі сярод работнікаў бытавога абслугоўвання» за 2020 год прызнана Галіна Нікіфарэнка, прыёмшчык заказаў комплексна-прыёмнага пункта аг. Галоўчын ААТ «Бытпаслугі г. Бялынічы».

Звання лепшай Галіна Сцяпанаўна ўдастойвалася неаднойчы, а ў сферы бытавога абслугоўвання працуе ажно з 1983 года. П­рызнаецца, некалькі гадоў працавала ў другой сферы, але без любімай справы доўга не змагла. І цяпер яе паслугі запатрабаваны, бо многія бытавыя клопаты, як ні круці, трэба вырашаць прафесіяналам.

– На месцы я выконваю цэлы шэраг швейных паслуг, напрыклад, калі трэба пашыць пасцельную бялізну, замяніць маланку ў адзенні, падагнаць пад памер штаны ці кофту, і многае іншае, – распавядае Галіна Сцяпанаўна. – А ўжо штосьці больш сур’ёзнае, напрыклад рамонт абутку, – гэта пераадрасую на Бялынічы. Таксама раз на месяц да нас прыязджае парыкмахер.

Пакуль гутарылі з Галінай Сцяпанаўнай, у прыёмны пункт завіталі дзве яе кліенткі. Даведаўшыся, што тут знаходзіцца карэспандэнт з раённай газеты, жанчыны, яшчэ не ведаючы мэты майго прыезду, пачалі прасіць, каб напісала пра іх працавітую і адказную прыёмшчыцу.

– Чалавек на сваім месцы, усё робіць якасна і ў тэрмін, да кожнага кліента падыходзіць з душой, – адна за адной загаварылі жанчыны. – І заўсёдыпараіць, падкажа, як зрабіць лепш! Менавіта сваёй дабрынёй і ўважлівасцю яна прыцягвае людзей!

Акрамя перамог на прафесійным фронце ў Галіны Сцяпанаўны адбыліся пэўныя змены іў асабістым жыцці. Літаральна на днях яна ў трэці раз стала бабуляй. Малодшая дачка ашча слівіла яе ўнучачкай.

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

Фота аўтара.

zara.by

Поделиться: