Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

1 марта

140 год з дня нараджэння В.К.Бялынiцкага-Бiрулi

У апошні дзень лютага бялынічане ўрачыстымі мерапрыемствамі адзначылі140-годдзе з дня нараджэння знакамітага земляка — народнага мастака Расіі і Беларусі, акадэміка жывапісу Вітольда Бялыніцкага-Бірулі. Мерапрыемствы распачаліся з урачыстага мітынгу на месцы колішняй сядзібы Бялыніцкіх-Біруляў у Крынках, што каля Цяхціна.

Затым свята прадоўжылася ў раённым мастацкім музеі імя В. К. Бялыніцкага-Бірулі. Супрацоўнікі раённага Цэнтра культуры прадэманстравалі разгорнутую літаратурна-мастацкую кампазіцыю па асноўных вехах біяграфіі і творчасці земляка, што дазволіла асэнсаваць яго магутны ўплыў на развіццё рэалістычнага лірычнага пейзажа, зараджэнне і станаўленне мемарыяльнага пейзажа.

Удзел у святочных мерапрыемствах прынялі дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Уладзімір Пракапцоў, пісьменнік Віктар Карамазаў, старшыня райвыканкама Аляксандр Варонін, вядомыя беларускія мастакі.
zara.by

Поделиться: