Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

5 марта

Агульнараённы бацькоўскі сход

У мінулую суботу ў раённым Цэнтры культуры прайшоў традыцыйны агульнараённы бацькоўскі сход на тэму «Павышэнне прэстыжу сям’і ў сучасным грамадстве».

Перад удзельнікамі сходу выступілі начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Лідзія Шчацінка, галоўны ўрач ЦРБ Віктар Пянькоўскі, урач-гігіеніст, загадчыца аддзелам раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Алена Дамарацкая, намеснік начальніка раённага аддзела ўнутраных спраў Дзмітрый Паўловіч, начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Станіслаў Бурко, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Людміла Ганчарова і настаяцель праваслаўнага храма ў гонар іконы Маці Божай Бялыніцкай протаіерэй Сергій. Узялі слова і некаторыя бацькі, якія задалі хвалюючыя іх пытанні.

Напрыканцы сходу лепшым сем’ям былі ўручаны Падзячныя лісты райвыканкама за добрае выхаванне сваіх дзяцей.

Поделиться: