Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

12 апреля

Дзве новыя спецыяльнасці з’явіліся ў МДУ імя А. А. Куляшова

Абітурыентам 2021 года МДУ імя А. А. Куляшова прапануе дзве новыя спецыяльнасці на факультэце эканомікі і права: «Сацыяльныя камунікацыі» і «Эканамічная інфарматыка». Пра гэта распавёў рэктар універсітэта прафесар Дзяніс Дук.

«Абедзве спецыяльнасці ўнікальныя для Магілёўскай вобласці, а падрыхтоўка па іх вядзецца толькі ў нашым універсітэце, — адзначыў Дзяніс Уладзіміравіч. — За чатыры гады на дзённай форме навучання студэнты авалодаюць наборам ведаў і ўменняў, якія дазволяць ім упэўнена адчуваць сябе ў самых перадавых галінах сучаснай эканомікі».

Летась універсітэт таксама прэзентаваў дзве новыя спецыяльнасці: «Медыка-біялагічная справа» і «Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій». Абедзве спецыяльнасці адкрыліся на факультэце матэматыкі і прыродазнаўства і сталі вельмі папулярнымі сярод абітурыентаў. Набор на іх будзе ажыццяўляцца і сёлета.

Падрыхтавана па матэрыялах сайта mogilevnews.by.

Поделиться: