Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

3 августа

Вытокі спорту – Бялыніччына

­Рэдакцыя газеты распачынае цыкл публікацый аб выхадцах з Прыдруцкага краю, якія дасягнулі значных поспехаў у спорце і штодзённай працай пацвярджаюць сваё майстэрства.

У гэтым выпуску мы распавядзем вам пра ідэю стварэння серыі спартыўных матэрыялаў, якую нам падказаў даўні сябар, пастаянны чытач раёнкі Віталь КУЛІК.Ён расказаў карэспадэнту райгазеты пра стварэнне свайго роду залы спартыўнай славы нашага раёна, дзе размешчаны фотаздымкі спартсменаў, якія нарадзіліся або свой спартыўны шлях пачыналі ў профільных установах Бялыніччыны. Ідэя публікавання спартыўнага і жыццёвага шляху людзей, якія прынеслі славу раёну, краіне і вядомы далёка за яе межамі, кіраўніцтву рэдакцыі спадабалася. Але пачнем мы з таго, што пазнаёмім нашых чытачоў менавіта з гэтайзалай.

Па словах Віталя Фёдаравіча, калі ён быў дырэктарам Бялыніцкай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы і займаўся трэнерскай дзейнасцю, шмат таленавітых хлопчыкаў і дзяўчат наведвалі ўстанову, а потым працягвалі займацца спортам у складзе ўжо іншых камад. Таксама наш суразмоўца цікавіўся і спартсменамі, якія ўжо скончылі свой прафесійны шлях і сталі актыўна займацца трэнерскай работай. Некаторыя, канешне, увогуле развіталіся са спортам і працуюць зусім у іншых накірунках, але былое спартыўнае мінулае засталося ў добрых успамінах. Задумка была сабраць інфармацыю пра тых, хто атрымаў званне не ніжэй чым «майстар спорту», або доўгі час займаў лідзіруючыя пазіцыі ў сваім відзе спорту.

За сваю трэнерскую работу Віталь Кулік паспеў стварыць шэраг «дасье» на сваіх таленавітых выхаванцаў. Шмат у чым дапамаглі добрыя знаёмыя: галоўны рэдактар выдання «Прэсбол» Сяргей ЛІСІЧКІН і яго намеснік Аляксандр ДАБРЫЯН. Ажыццявіць задуманае, а менавіта стварыць залу гісторыі спорту Бялыніччыны ў фотаздымках, атрымалася толькі пры выхадзе на заслужаны адпачынак пасля кіраўніцтва спартшколай, якую ўзначальваў з 1990 па 2014 год. Зараз Віталь Фёдаравіч не сядзіць на месцы, а працуе ў БУКП «Жылкамгас» інструктарам-метадыстам па спорце. Менавіта гэта работа дапамагла ўвасобіць у жыццё адзначаную ідэю. Аднойчы пры размове з дырэктарам жылкамгаса Віктарам ІВУЛЁВЫМ Віталь Кулік распавёў пра сваю задумку. І Віктар Міхайлавіч зацікавіўся, больш таго, ён выказаў сваю згоду, каб зала гісторыі спорту Бялыніччыны была размешчана ў памяшканні гасцініцы «Белыя ночы» на трэцім паверсе. Фінансаванне праекта ўзяў на сябе жылкамгас.

Зараз фае гасцініцы ўпрыгожваюць каля 40 індывідуальных фотаздымкаў спарстменаў і некалькі групавых. На іх можна сустрэць і знаёмых, пра спартыўнае мінулае якіх мы нават не здагадваемся. Усе фота выкананы на палатне з размяшчэннем невялікай інфармацыі пра іх заслугі.

Віталь Кулік з вялікім запалам расказваў пра ўсё, што давялося зрабіць і чым ён плануе заняцца ў бліжэйшы час.

– Сёння я шукаю магчымасці, каб сабраць усіх, каго трэніраваў, ці хаця б інфармацыю аб тым, як склаўся іх лёс. Шмат спарстменаў у свой час пераехалі на пастаяннае месца жыхарства ў Расію. Знаходжу іх родных, – распавядае Віталь Фёдаравіч. – У гэтым пакоі яшчэ не поўны спіс тых, хто заслугоўвае ўвагі. Хочацца, каб праз газету хтосьці яшчэ адгукнуўся, а тыя, з кім мы падтрымліваем сяброўскія адносіны, заставаліся заўсёды на сувязі.

zara.by

­
­ Поделиться: